Юры Храптовіч

Ю́ры Храпто́віч (1586, в. Вішнева Ашмянскага павету — 1650) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян смаленскі (16391643) і жамойцкі (16431645), ваявода парнаўскі (16451646) і наваградзкі1646).

Юры Храптовіч
Юры Храптовіч. Невядомы мастак, XVIII ст.
Юры Храптовіч. Невядомы мастак, XVIII ст.
POL COA Odrowąż.svg
Герб «Адравонж»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1586
Памёр 1650
Пахаваны
Род Храптовічы
Бацькі Адам Храптовіч
Ганна з Камаеўскіх[d]
Дзеці Сюзана з Храптовічаў[d]
Дзейнасьць вайсковец

Валодаў маёнткамі Ліпск у Гарадзенскім павеце, Вішневам, Валанавам, Гайцюнішкамі, Даўбуцішкамі, Гедэйшышкамі ў Ашмянскім павеце, Глыбокім, Мацкішкамі і Гарнастаішкамі ў Лідзкім павеце, меў камяніцы ў Вільні і Горадні.

БіяграфіяРэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Храптовічаў гербу «Адравонж», сын Адама і Ганны з Камаеўскіх.

Браў удзел у вайне са Швэцыяй (16001611). У 1609 годзе ўдзельнічаў у здабыцьці Парнавы. На чале ўласнай коннай харугвы браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (16091618)[1].

Па вяртаньні з войнаў займаўся гаспадаркай. Набываў прылеглыя да Вішнева маёнткі. У 1617 купіў фальварак Бярэзіна, у 1624 — вёску Ганчары. Збудаваў касьцёл у Вішневе, фундаваў касьцёл і кляштар дамініканаў у Лукішках каля Вільні.

У шлюбе з Сузаннай Нохарт (1611) меў сыноў Багдана, Адама, Юрыя, Яна і тры дачкі.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Храптовічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 719.

ЛітаратураРэдагаваць