Дамінік Пац (? — 1579) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян смаленскі1571).

Дамінік Пац

Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 1579
Род Пацы
Бацькі Мікалай Пац
Аляксандра з Гальшанскіх
Жонка Ганна з Лозкаў
Дзеці Ян, Мікалай

Меў маёнткі ў Берасьцейскім павеце.

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Мікалая, ваяводы падляскага, і Аляксандры з Гальшанскіх. Пачынальнік берасьцейскай галіны роду. Меў братоў Станіслава, Мікалая і Паўла.

У 1568 атрымаў урад падкаморага берасьцейскага. Удзельнічаў у складаньні Люблінскай уніі (1569).

Вызнаваў кальвінізм. Ягоныя маёнткі налічвалі каля 1,9 тыс. сялянскіх двароў[1].

Ажаніўся з Ганнай, дачкой войскага берасьцейскага Андрэя Лозкі, удавой Льва Пацея. У шлюбе нарадзіліся дзеці Ян і Мікалай[2].

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 422.
  2. ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць