Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ружаны)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Ружаны |
Каардынаты | 52°52′1″ пн. ш. 24°53′29″ у. д. / 52.86694° пн. ш. 24.89139° у. д.Каардынаты: 52°52′1″ пн. ш. 24°53′29″ у. д. / 52.86694° пн. ш. 24.89139° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасьць | Ордэн дамініканаў |
Тып будынка | касьцёл |
Архітэктурны стыль | позьні рэнэсанс |
Заснавальнік | Леў Сапега |
Будаваньне | 1615—1617 гады |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Касьцё́л Найсьвяце́йшай Тро́йцы і кля́штар дамініка́наў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Ружанах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Касьцёл дзее[1]. Твор архітэктуры раньняга барока і позьняга рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Ружанскага дамініканскага кляштару складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса (не захаваўся) і мура з брамай.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл у Ружанах збудавалі ў 1596 годзе з фундацыі Льва Сапегі і яго жонкі Аляксандры з Тышкевічаў. У 1615—1617 гадох замест драўлянага збудавалі мураваны касьцёл пры кляштары дамініканаў[2][3].
У 1768 і 1787 гадох да касьцёла дабудавалі дзьве капліцы: Сьвятога Крыжа і Сьвятой Барбары. У 1780-я гады касьцёл перабудавалі паводле праекту запрошанага з Саксоніі архітэктара Яна Самуэля Бекера, у выніку чаго будынак набыў рысы «барокавага клясыцызму».
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ружаны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Няма зьвестак пра час ліквідацыі кляштару.
У 1850 і 1891 гадох праводзіліся рамонты касьцёла.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры раньняга барока[2] і позьняга рэнэсансу[4]. Гэта 1-нэфавы будынак з паўкруглай апсыдай і 4-яруснай вежай пры ўваходзе. Ніжні ярус вежы — васьмярык на чацьверыку, астатнія 8-гранныя, танчэйшыя да верху, пакрытыя стромкім шатром. Ярусы аддзяляюцца прафіляванымі карнізамі, дэкаруюцца роўнымі нішамі і скразнымі аркавымі праёмамі. Масіўныя сьцены нэфу знадворку ўмацоўваюцца контрфорсамі, зь яго бакоў знаходзяцца капліцы.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі, капліцы і закрысьціі — крыжовымі скляпеньнямі, апсыда — конхавым з падпружнай аркай. Скляпеньне прэзьбітэрыюму ўмацоўваецца падпружнымі аркамі. Інтэр’ер багата аздабляецца архітэктурнай плястыкай, скульптурай і малярствам, скляпеньні — сюжэтнымі і дэкаратыўнымі кампазыцыямі на эвангельскія тэмы. Над уваходам разьмяшчаюцца хоры. У апсыдзе вылучаецца галоўны алтар, у якім яскрава выяўляецца прысьвячэньне Сьвятой Тройцы. Алтарная карціна, аформленая 4-калённым архітэктурным портыкам з штучнага мармуру, прадстаўляе Ўкрыжаваньне Хрыста, над ёю — Усёбачнае вока Бога-Айца, у консе апсыды — фрэскавая выява Сьвятога Духа ў выглядзе голуба. Дэкараваны лучковы франтон аздабляецца скульптурамі анёлаў і гербам Сапегаў. Абапал калёнаў — драўляныя паліхромныя выявы апосталаў Пятра і Паўла. Прэзьбітэрыюм аддзяляецца ад нэфу каванымі кратамі, прывезенымі з колішняга касьцёлу ў Юдзінавічах[5]. Апроч зьвіваў, валютаў і кветак, яе кампазыцыя зьмяшчае таксама манаграмы фундатара касьцёлу Льва Сапегі.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1913 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
М. Быстыдзенскі, да 1916 г.
-
М. Быстыдзенскі, да 1916 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1935 г.
-
да 1939 г.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
З боку апсыды
-
Інтэр'ер
-
Хоры
-
Надмагільле Баляслава Бісьпінга
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча 17 верасьня, 10.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ружаны — парафія Найсвяцейшай Тройцы Беларусь. Рыма-каталіцкі касьцёл у Беларусі. Праверана 15 красавіка 2012 г.
- ^ а б Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 319.
- ^ Слюнькова И. Монастыри восточной и западной традиций. — М., 2002. С. 272.
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 149.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 517.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
- Hauser Z. Nowy ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Białorusi. — Warszawa: 2005. — ISBN 83-87654-25-6
- Marczak M. Przewodnik po Polesiu. — Brześć nad Bugiem (reprint: Lublin): reprint: Fundacja Pomocy Szkołom Polskim na Wschodzie im. Tadeusza Goniewicza, 1935 (reprint: 2008).
- Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000644 |