Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (Беніца)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Беніца
Каардынаты 54°20′48″ пн. ш. 26°33′23.83″ у. д. / 54.34667° пн. ш. 26.5566194° у. д. / 54.34667; 26.5566194Каардынаты: 54°20′48″ пн. ш. 26°33′23.83″ у. д. / 54.34667° пн. ш. 26.5566194° у. д. / 54.34667; 26.5566194
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Заснавальнік Міхал Казімер Коцел
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Беніцы. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на Рынку. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі кляштарны корпус (захаваліся падмуркі). З савецкіх часоў касьцёл знаходзіцца ў занядбаным стане.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Кляштар, з мапы XVIII ст.

Парафіяльны касьцёл у Беніцы існаваў яшчэ ў 1669 годзе. У 1701 годзе кашталян троцкі Міхал Казімер Коцел фундаваў у мястэчку будаваньне касьцёла і кляштару бэрнардынаў. З фундацыяй касьцёлу мае повязь мясцовая легенда, якую падаваў у сваіх расказах Ігнат Ходзька:

  Калі аднойчы Міхал Казімер Коцел вяртаўся з Маладэчна дадому, напужаныя чымсьці коні раптам панесьліся, парваўшы збрую й выкінуўшы фурмана з брычкі. Пан на Беніцы ўжо аддаў быў свой дух Богу, як раптам яму прыйшла ў галаву думка даць зарок ў тым мейсцы, дзе спыняцца коні, штосьці пабожнае. Коні раптам сьціхлі й спыніліся. Выратаваны Коцел стаў на калені, каб памаліцца, і праз два гады на гэтым уласна мейсцы збудавалі прыгожую сьвятыню[1].  

У 1704 годзе біскуп віленскі Канстантын Бжастоўскі асьвяціў новазбудаваны касьцёл. У 1722 годзе памёр уладальнік Беніцы Міхал Казімер Коцел і з гэтым зьвязана яшчэ адно мясцовае паданьне, выкладзенае Ігнатам Ходзькам:

  Празь некалькі дзясяткаў гадоў па сьмерці фундатара згарэў дах кляштару. Тагачасны апякун кляштару падумаў, што мае права забраць кацялоўскія дукаты. Адслужыўшы ўрачыстую паніхіду за душу нябожчыка, ноччу, пры зачыненым касьцёле, каб не прыцягваць нічыёй увагі, некалькі айцоў і братоў пачалі адчыняць крыпту. Аднак калі апякун, акрапіўшы магілу, захацеў зазірнуць унутар, лямпа, быццам нехта выбіў яе зь яго рук, з грукатам спала ў сутарэньні й згасла. Адначасна згасьлі й усе іншыя агеньчыкі, і надмагільле з моцным грымотам вярнулася на сваё мейсца — сур’ёзна падрапаўшыся. Спужаныя манахі спадлі на зямлю, як мёртвыя, і здавалася, што яны пачулі шэпт: «Requіcscat іn pace» (на лаціне, па-беларуску: Няхай спачывае ў спакою). Такім чынам Коцел абараняў свае дукаты, відаць, лічачы, што беніцкія бэрнардынцы яшчэ не маюць вострай патрэбы[2].  

У канцы XVIII ст. касьцёл стаў парафіяльны. У 1780 годзе пры кляштары пачала дзеяць школа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
У панараме мястэчка, 1896 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Беніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1851 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе — гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У 1888 годзе расейскія ўлады зруйнавалі будынак кляштару. У канцы ХІХ ст. руіны кляштара разабраў тагачасны уладальнік мястэчка Канстантын Швыкоўскі.

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Траецкі касьцёл, да 1930 г.

У 1918 годзе за часамі Першай сусьветнай вайны ўлады Нямецкай імпэрыі вярнулі касьцёл каталікам[3]. Па Другой сусьветнай вайне ў 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл.

У 1988 годзе пачалася рэстаўрацыя помніка, якую аднак ня скончылі да гэтага часу.

Архітэктура

рэдагаваць

Экстэр’ер

рэдагаваць
 
Траецкі касьцёл

Касьцёл — 1-нэфавая 2-вежавая крыжова-купальная базыліка з 5-граннай апсыдай. Сяродкрыжжа перакрываецца купалам на 8-гранным сьветлавым барабане, завершаным гранёнай шатровай вежай. Над галоўным заходнім фасадам узвышаюцца 3-ярусныя квадратныя ў пляне вежы. Ніжнія ярусы вежаў разьмяшчаюцца на ўзроўні муроў касьцёла і аб’ядноўваюцца зь імі агульным прафіляваным карнізам. Верхнія ярусы злучаюцца крывалінейным франтонам.

Інтэр’ер

рэдагаваць

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на падпружных арках. Алтар, крылы трансэпта і бабінец адкрываюцца ў цэнтральную залю аркавымі праёмамі. Над уваходам на дзьвюх калёнах разьмяшчаюцца хоры. Галоўны і бакавыя алтары зьнішчылі пры пераробцы касьцёла пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Часткова захаваліся тры стукавыя надмагільлі роду Коцелаў. У сутарэньнях касьцёла былі сямейныя пахаваньні Коцелаў і Швыкоўскіх[4].

Агароджа

рэдагаваць

Восьсю касьцёла разьмяшчаецца брама, якая ўваходзіла ў мураваную агароджу (часткова захавалася з заходняга боку). Гэта кампазыцыя з чатырох слупоў з закругленымі вугламі. Сярэднія слупы зьвязваюцца крывалінійным франтонам, ствараюць цэнтральны праезд. Бакавыя часткі брамы глухія, падзеленыя роўнымі аркавымі нішамі крывалінійнага абрысу.

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Chodźko I. Obrazy litewskie; ser. 2, Wyd. 2 poprawne. — Wilno: J. Zawadzki, 1851. S. 343—344.
  2. ^ Chodźko I. Obrazy litewskie; ser. 2, Wyd. 2 poprawne. — Wilno: J. Zawadzki, 1851. S. 345—347.
  3. ^ Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. drugie przejrzane i uzupełnione. T. 4: Województwo wileńskie. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993. S. 34.
  4. ^ Гліннік В., Пярвышын У. Беніцкі касцёл і кляштар бернардзінцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 80.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
  • Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1987. — 308 с.: іл.
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і брама ў в. Беніца // Памяць: Маладзечна. Маладзечанскі р-н: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: БелЭн, 2002. — 789, [1] с. ISBN 985-11-0256-3. — С. 682—683.
  • Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Частка I / Тэкст і фота А. Яроменкі. — Менск: «Про Хрысто», 2003. — 256 с.: іл. ISBN 985-6628-37-7. — С. 99-101.
  • Козіна, А. Сённяшні і ўчарашні дзень касцёла ў Беніцы / Алена Козіна // Рэгіянальная газета. — 2010. — 13 жніўня. — С. 22.
  • Крупянькова, А. Беніцкі касцёл — жамчужына барока / Тэкст і фота А. Крупянькова // Маладзечанская газета. — 2018. — 26 мая. — С. 3.
  • Лескець, С. Магічная гісторыя ў Беніцкім касцёле і царква ад Мікалая Радзівіла Чорнага: прыгадаем першыя храмы ў мястэчках на Маладзечаншчыне / Сяргей Лескець // — 2018. — 21 ліпеня. — С. 8.
  • Світо Ф. Касцел Прасвятой Тройцы і кляштар бернадзінцаў у в. Беніца / Падрыхтаваў Франц Світо // Маладзечанская газета. — 2008. — 28 мая. — С.5.
  • Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. drugie przejrzane i uzupełnione. T. 4: Województwo wileńskie. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993. — S. 34—35.
  • Jankowski Cz. Powiat oszmiański : materjały do dziejów ziemi i ludzi. Cz. 1. — Petersburg : nakł. wydawcy : K. Grendyszyński ; Kraków : G. Gebethner, 1896. — S. 301—330.
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. — S. 145.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000297