Канстантын Тышкевіч

(Перанакіравана з «Канстанцін Тышкевіч»)

Канстанты́н Тышке́віч (17 лютага 1806, места Лагойск — 13 ліпеня 1868) — беларускі[2][3] археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі. Сябар навуковых таварыстваў у Вільні, Кракаве, Маскве, Празе, Парыжы, Лёндане.

Канстантын Тышкевіч
Канстантын Тышкевіч
Канстантын Тышкевіч

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 лютага 1806
Лагойск
Памёр 13 ліпеня 1868
Пахаваны
Род Тышкевічы
Бацькі Піюс Тышкевіч
Аўгуста-Марыя Плятэр[d]
Дзеці Марыя з Тышкевічаў[d] і Оскар Тышкевіч[d]
Дзейнасьць антраполяг, археоляг, гісторык, земляўласьнік, этнограф, бізнэсмэн, калекцыянэр, эканаміст

Біяграфія

рэдагаваць

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын Піюса (17561858) і Аўгусты з Плятэраў, брат Яўстаха. Граф на Лагойску і Бярдычаве.

Навучаўся ў Полацкім езуіцкім, Забельскім дамініканскім калегіюмах. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828).

У 18281836 працаваў у Міністэрстве фінансаў у Варшаве. Удзельнік паўстаньня 1830—1831 рокаў.

3 1836 жыў у Лагойску, дзе заснаваў ашчадны банк для мяшчанаў і сялянаў, цукровыя заводы, палатняную манфактуру і інш. У 1861 браў удзел у працы Менскага губэрнскага камітэту зь сялянскіх пытаньняў.

Разам з братам у 1842 заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцяў, у які сабраў архіў старажытных рукапісаў, калекцыю мастацкіх твораў, унікальную бібліятэку. Адзін з заснавальнікаў Віленскага музэю старажытнасьцяў, сябар Віленскай археалягічнай камісіі.

Дасьледаваў каля 200 курганоў, у тым ліку курганы крывічоў і дрыгавічоў (каля Барысава, Лагойску і інш.), гарадзішчаў і замчышчаў Менскай губэрні, склаў першыя тапаграфічныя мапы гарадзішчаў і замчышчаў. Першы клясыфікаваў знаходкі па тэхніцы і матэрыялах выкананьня і зьвёў іх у табліцы.

У 1856 арганізаваў экспэдыцыю па рацэ Вяльлі, паводле вынікаў якой напісаў краязнаўчую манаграфію «Вяльля і яе берагі» (Дрэздэн, 1871). Пра археалягічныя знаходкі пісаў у газэце «Новое время», якая выдавалася А. Кіркорам у Пецярбургу ў 18681871[4].

Багатыя зборы К. Тышкевіча ў значнай ступені разышліся па-за межы сучаснай Беларусі (Вільня, Варшава, Масква, Паланга і іншыя).

  1. ^ http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/tyszkiewicz-konstanty/
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 510.
  3. ^ Дзмітрый Караў. Тышкевіч Канстанцін Піевіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 680.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 511.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Канстантын Тышкевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў