Лагойская ткацкая фабрыка
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Лагойская ткацкая фабрыка
| |
Палатняная фабрыка
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Лагойск |
Каардынаты | 54°12′03.62″ пн. ш. 27°51′00.79″ у. д. / 54.2010056° пн. ш. 27.8502194° у. д.Каардынаты: 54°12′03.62″ пн. ш. 27°51′00.79″ у. д. / 54.2010056° пн. ш. 27.8502194° у. д. |
Дата заснаваньня | 1837 |
Дата скасаваньня | 1856 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Лагойская ткацкая фабрыка |
Ткацкая фабрыка — помнік архітэктуры XIX ст. у Лагойску. Знаходзіцца ў цэнтры места, на рагу гістарычных Плешчаніцкай і Мікольскай вуліц[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1837 годзе Канстантын Тышкевіч заснаваў у Лагойску прадпрыемства вытворчасьці тканін, якое працавала да 1856 году[1]. Фабрыка выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусьцінкі.
У лічбе менскага губэрнатара за 1842 год адзначаецца, што палатняная фабрыка ў мястэчку Лагойску вырабляе тавару на 5770 рублёў у год, які знаходзіць збыт часткова на тэрыторыі губэрні, часткова — пастаўляецца ў Рыгу, адкуль, магчама, ідзе далей на экспарт.
У краязнаўчым нарысе Паўла Шпілеўскага «Падарожжа па Палесьсі і беларускім краі», упершыню надрукаваным у Санкт-Пецярбургу ў славутым часопісе «Современник» («Сучасьнік») у 1853—1855 гадох, гэтае прадпрыемства апісваецца наступным чынам:
Лагойск славіцца фабрыкай папяровых і ільняных вырабаў, заснаванай графам Канстанцінам Тышкевічам у 1837 годзе, якая цяпер дайшла да пэўнай ступені дасканаласьці: на ёй 50 станкоў, якія за год вырабляюць ад 800 да 900 аршын папяровых (баваўняных) і ільняных тканін на суму ад 20 000 да 25 000 рублёў срэбрам. Ільняная пража для фабрыкі закупаецца ў Менскай губэрні, а папяровая выпісваецца з Ангельшчыны (з Манчэстэру)[2]. | ||
Тканіны выпускаліся як грубыя, так і найтанчэйшыя, што сьведчыць пра высокі ўзровень якасьці. Апроч іншаземцаў, запрошаных зь Нямеччыны, на фабрыцы працавала 80 мужчынаў і 5 жанчын[3].
Архітэктура
рэдагавацьБудынак, у якім месьцілася фабрыка, захаваўся да сёньняшніх дзён, і зьяўляецца адной з найстарэйшых пабудоваў Лагойску. Фабрыка пабудавана з брусавага дрэва на мураваным падмурку, даўжынёю 37, шырынёю 11 аршын. Дах гонтавы[4].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 398.
- ^ У складзе Расейскай імпэрыі (бел.). «Пэрсанальны сайт беларускага гісторыка Вячаслава Насевіча». Праверана 1 лютага 2011 г.
- ^ Канстантын Тышкевіч (бел.). «Віртуальны музэй горада Лагойска». Праверана 1 лютага 2011 г.
- ^ Інвэнтарнае апісаньне маёнтка Лагойск (бел.). «Віртуальны музэй горада Лагойска». Праверана 1 лютага 2011 г.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 1. — Мн.: БелЭн, 2003. — 555, [1] с.: іл. ISBN 985-11-0280-6.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2 / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 485, [1] с.: іл. ISBN 985-11-0282-2.
- Шпілеўскі П. Падарожжа па Палесьсі і Беларускім Краі. — Менск, 1993 (перавыдадзена ў 2003).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Г000230 |
- Фатаздымкі ткацкай фабрыкі. Сучасны стан.. «Глёбус Беларусі». Праверана 1 лютага 2011 г.