Жыгімонт Казімер Ваза
Жыгімонт Казімер Ваза (польск. Zygmunt Kazimierz Waza; 1 красавіка 1640 — 9 жніўня 1647) — адзіны сын вялікага князя й караля Ўладзіслава Вазы й ягонае першае жонкі Цэцэліі Рэнаты Габсбург.
Жыгімонт Казімер Ваза лац. Žygimont Kazimier Vaza | |
Zygmunt Kazimierz Waza | |
Партрэт аўтарства Пэтэра Данкерса дэ Рый, 1644 | |
Род дзейнасьці | адзіны сын вялікага князя й караля Ўладзіслава Вазы |
---|---|
Дата нараджэньня | 1 красавіка 1640 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 9 жніўня 1647 (7 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | арыстакрат |
Бацька | Уладзіслаў Ваза |
Маці | Цэцылія Рэната Габсбург |
Імя
рэдагавацьЗігімунд, Зігімунт, Зігісмунд або Зігісмонд, пазьней Зыгмунд, Зыгмант або Жыгмант (Sigimund, Sigimunt, Sigismund, Sigismondus[1], Siegmund, Zygmont[2], Żygmont[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Зыгер; германскія імёны Sigibot, Sigel, Siger) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4]. Такім парадкам, імя Жыгімонт азначае «перамога гарлівасьці»[6].
Адпаведнасьць імя Жыгімонт германскаму імю Sigimund сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7], і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].
Біяграфія
рэдагавацьНазваны ў гонар дзеда Жыгімонта й дзядзькі Яна Казімера. Быў галоўным кандыдатам на абраньне каралём пасьля сьмерці бацькі. Як адзначаў францускі падарожнік Ле Лябур’е, быў жвавым, шчуплым і спраўным. Хутка навучаўся й у сем гадоў бегла размаўляў па-польску, нямецку, рабіў посьпехі ў лацінскай мове. Любіў польскі строй, абураўся калі да яго зьвярталіся па-нямецку, кажучы: «Я — паляк, таму й размаўляйце са мной па-польску»[9].
Улетку 1647 нечакана захварэў: як сьцьвярджалі адны — атруціўся садавінай, паводле ж іншых — заразіўся дызэнтэрыяй ад паморскіх ваяводзічаў Дэнгафаў. Пасьля дзён хваробы й крываўкі памёр. Ягоная сьмерць моцна паўплывала на караля Ўладзіслава, які нават адмовіўся ехаць на пахаваньне ў Кракаў.
Горад Казімер
рэдагавацьУ гонар яго быў названы заснаваны ў 1643 горад Казімер у Бабруйскім старостве. Горад праіснаваў толькі 12 гадоў і быў зьнішчаны ў 1655 годзе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 198.
- ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1330.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Grzybowski S. Dzieje Polski i Litwy (1506—1648) // Wielka Historia Polski / pod. red. S. Grodziskiego. — Kraków, 2003. S. 701.
Літаратура
рэдагаваць- Czapliński W. Na dworze Władysława IV. — Warszawa, 1959,
- Fabiani B. Życie codzienne na Zamku Królewskim w epoce Wazów. — Warszawa: Wydawnictwo «Volumen», 1996.