Цэцылія Рэната Габсбург
Цэцылія Рэната Габсбург, Цэцылія Рэната Аўстрыяцкая (па-польску: Cecylia Renata Habsburżanka, па-нямецку: Cäcilia Renata von Habsburg; 6 ліпеня 1611, Грац, цяпер Аўстрыя — 24 сакавіка 1644, Вільня) — каралева польская й вялікая княгіня літоўская, жонка Ўладзіслава Вазы.
Цэцылія Рэната Габсбург | |
Каралева польская й вялікая княгіня літоўская | |
---|---|
1637 — 1644 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
6 ліпеня 1611 Грац, цяпер Аўстрыя |
Памерла: |
24 сакавіка 1644 (32 гады) Вільня |
Сужэнец: | Уладзіслаў Ваза |
Дзеці: | Марыя Ганна Ізабэла Вазоўна[d] і Жыгімонт Казімер Ваза |
Бацька: | Фэрдынанд II Габсбург |
Маці: | Марыя Ганна Вітэльсбах |
Біяграфія
рэдагавацьБыла шостым дзіцём імпэратара Сьвятое Рымскае імпэрыі Фэрдынанда ІІ й Марыя Ганны Вітэльсбах. Дзяцінства праводзіла ў Грацы, Вене й Празе.
Першапачатковай кандыдатурай на жонку Ўладзслава Вазы прапаноўвалася француская князёўна Людвіка Марыя Ганзага, але пасьля пад націскам каталіцкае партыі (узначальвалі Альбрыхт Станіслаў Радзівіл і Ежы Асалінскі) выбар быў спынены на Габсбуржанцы. 15 жніўня 1637 у Вене адбыўся шлюб per procura (Уладзіслава замяняў брат Ян Казімер Ваза), уласна ж шлюб адбыўся 12 верасьня 1637 у Варшаве. 13 верасьня ў варшаўскай катэдры сьвятога Яна адбылася каранацыя. Гэта была першая ад часоў Уладзіслава Лакетка каранацыя ў польскай гісторыі, што адбылася па-за межамі Кракава. У 1639 Цэцыліі Рэнаце было перададзенае ўва ўладаньне Бабруйскае староства, дзе ў 1643 яна заснавала горад Казімер.
Цэцылія Рэната была цяжарная тройчы. У 1640 яна нарадзіла сына Жыгімонта Казімера (памёр у веку сямі гадоў), 8 студзеня 1642 — дачку Марыю Ганну Ізабэлю (памерла 7 лютага таго ж году). Трэцяе ж дзіця нарадзілася мёртвым у 1644. 24 сакавіка 1644 ад заражэньня памерла й сама Цэцылія Рэната. Была пахаваная ў катэдры на Вавэлі ў Кракаве.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦэцылія Рэната Габсбург — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Папярэднік Канстанцыя Габсбург |
Польскія каралевы 1637—1644 |
Наступнік Людвіка Марыя Ґанзаґа |
Папярэднік Канстанцыя Габсбург |
Вялікія княгіні літоўскія 1637—1644 |
Наступнік Людвіка Марыя Ґанзаґа |