Дарога Р6 (Беларусь)
Дарога Р6 — рэспубліканская аўтамабільная дарога агульнага карыстаньня ў Беларусі, якая злучае Івацэвічы, Пінск і Столін, а таксама магістраль М1 з магістральлю М10. Працягласьць — 157 км. Праходзіць па тэрыторыі Івацэвіцкага, Пінскага і Столінскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці.
| |||
Івацэвічы — Пінск — Столін | |||
Краіна | Беларусь | ||
Статус | рэспубліканская | ||
Даўжыня | 157 км | ||
Пачатак | Івацэвічы | ||
Праз | Лагішын (66 км), Пінск (90 км) | ||
Канец | Столін (223 км) (157 км) | ||
Дарожнае пакрыцьцё | асфальт |
Р-6 зьяўляецца найважнейшым міжнародным транзытным і турыстычным шляхам, які сумесна з дарогамі Р42, Р44 (Гарадзенская вобласьць), і Р88 (Берасьцейская вобласьць) злучае міжнародныя аўтадарожныя пункты пропуску Прывалкі (беларуска-летувіская граніца) і Верхні Церабяжоў (беларуска-ўкраінская граніца), а таксама сумесна з дарогай Р147 міждзяржаўны беларуска-ўкраінскі аўтадарожны пункт пропуску Невель.
Некалькі гадоў запар, Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, сваімі пастановамі ўводзіць часовыя абмежаваньні нагрузак на восі транспартных сродкаў і самаходных машын у дачыненьні да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстаньня, у т. л. і да дарогі Р6. У 2016 годзе Мінтранс Беларусі пастановай № 6 ад 5 сакавіка ўвяло абмежаваньні ў вясновы (з 21 сакавіка да 22 красавіка) і летні (з 23 траўня да 31 жніўня) пэрыяды. У вясновы пэрыяд быў забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з абмежаваньнем нагрузкі на вось 8 т. па дарозе Р6 з 1,5—86 і 95—157,09 км. У летні пэрыяд быў забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з максымальна дапушчальнай нагрузкай на адзіночную вось ня больш за 6 т. з 11:00 да 20:00 пры дзённай тэмпэратуры паветра вышэй за 25°С[1].
Маршрут
рэдагавацьАдлегласьць (прыкладна) |
Назва | Іншыя дарогі | |
---|---|---|---|
0 км | Івацэвічы (вул. Віктара Клютко) | ||
1,5 | Івацэвічы | М1 E30 | |
4 км | Яглевічы | ||
5 км | Ёлкі | ||
6,5 км | Ёлкі — Гічыцы | ||
9,5 км | Уласаўцы, Хадакі | ||
16 км | Вулька Аброўская | ||
19 км | Козікі | ||
28 км | Аброва, Моталь | ||
29 км | Вялікая Гаць | ||
31/32 км | Сьвятая Воля, пад’езд да Турнай, Амяльная | ||
35 км | Доўгая | ||
41 км | Целяханы (пад’езд да вул. Савецкай) | Н222 | |
44 км | Целяханы (пад’езд да вул. Набяражнай) | ||
35 км | Краглевічы, пад’езд да Коланску, Амяльная | ||
54 км | пад’езд да Азарычаў, Сакалоўка, Клятная | ||
59 км | пад’езд да Валішча, Хваросна, Вулька Лаўская | ||
62 км | Трасцянка | ||
65 км | Лагішын | ||
67 км | Лагішын, пад’езд да Валішча, Хваросна, Вулька Лаўская | Р105 | |
69 км | Лагішын (АЗС «Беларуснафта» № 71) | ||
72 км | пад’езд да Іванісаўкі | ||
76 км | Мост цераз раку Ясельду | ||
77 км | пад’езд да Мерчыцаў, Моталю/Сінін | Н213/Н221 | |
78 км | Падбалоцьце | ||
80 км | Крыўчыцы | ||
83 км | пад’езд да Навасельля, Чэнчыцы | ||
84 км | Ставок, пад’езд да Красіева | ||
84 км | пад’езд да Чэнчыцаў, Навасельле | ||
86 | М10 | ||
87 км | Пасянічы, пад’езд да Асьнежыцаў | ||
88 км | Галева | ||
90 км | Запольле (вул. Паркавая) — Галева (вул. Леніна) | ||
91 км | Пінск | ||
92 км | Вул. Цэнтральная — вул. Першамайская | ||
93 км | |
Вул. Цэнтральная | |
94 км | Вул. Завальная | Р8 | |
95 км | Мост праз раку Піну | ||
96 км | Пінск | ||
100 км | Стытычава | Р147 | |
101 км | Мост праз раку Прыпяць | ||
102 км | Да вёсак Кнубава, Вяляцічы | Н208 | |
103 км | Плешчыцы | ||
104 км | пад’езд да Горнава (аграсядзіба «Салнечнік») | ||
107 км | пад’езд да Лосічаў | ||
108 км | пад’езд да Сернічкаў | ||
103 км | Марозавічы | ||
112 км | Хлябы, да Лемяшэвічаў | Н226 | |
114 км | пад’езд да Каўбоў | ||
115 км | Лапаціна | ||
116 км | Мост праз раку Стыр | ||
125 км | Фядоры, да Ласіцку | Н224 | |
130 км | Калоднае | ||
134 км | Радчыцк | ||
138 км | Вялікі Лес | ||
144 км | пад’езд да Глінкі — Зубкова, Гарадная | Н592 | |
151 км | |
пад’езд да Рэчыцы | |
155 км | да Відзібору, Першамайск | Н595 | |
156 км | Столін | ||
157 км | Столін (АЗС «Беларуснафта» № 78) | ||
157 км | Скрыжываньне Пінскай вуліцы і Камсамольскай плошчы г. Століна | Р88 |