Запольле (Пінскі раён)
Запо́льле[4] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Піны і Мерачанкі. Уваходзіць у склад Асьнежыцкага сельсавету Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Запольле лац. Zapolle | |
Першыя згадкі: | 1488 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пінскі |
Сельсавет: | Асьнежыцкі |
Насельніцтва: | 1244 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 165 |
Паштовы індэкс: | 225750[2] |
СААТА: | 1254876031[3] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°9′1″ пн. ш. 26°5′16″ у. д. / 52.15028° пн. ш. 26.08778° у. д.Каардынаты: 52°9′1″ пн. ш. 26°5′16″ у. д. / 52.15028° пн. ш. 26.08778° у. д. |
± Запольле | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Запольле ўпамінаецца ў 1488 годзе[5]. У 1496 годзе Вайвошка Разіевіч атрымала ад пінскіх князёў дазвол на продаж Запольля Федзьку Тышкевічу, пазьней яно перайшло ва ўласнасьць Друцкіх-Любецкіх. Па замужжы Юзэфы Друцкай-Любецкай з Войцехам Пуслоўскім вёска перайшла да Пуслоўскіх, і ў наступным пакаленьні фальварак перайшоў у спадчыну да іхнага сына Вандаліна. Вандалін жа аддаў Запольле сваёй дачцэ ў пасаг, якая ў 1872 годзе выйшла замуж за графа Бройль-Плятэра. Апошнім уладальнікам Запольля быў іхны сын Стэфан Мар’ян Вандалін.
У Запольлі адбываліся цырымоніі з нагоды прыезду караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які адбыўся ў 1784 годзе. На запольскім полі праводзіўся агляд войскаў, потым у парку адбыўся вячэрні баль з ілюмінацыяй.
У час нямецка-савецкай вайны сядзібу займалі салдаты вэрмахта, па вайне выкарыстоўвалася як жылая.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 1354 жыхары
- 2000 год — 338 двароў, 1318 жыхароў
- 2009 год — 1244 жыхароў[1]
Славутасьці
рэдагаваць- Сядзібна-паркавы ансамбль Плятэраў з паркам (XVII — першая палова XX стагодзьдзя; сядзібны дом збудаваны ў 1920-я гады)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Зьвесткі перапісу 2009 году
- ^ Заполье - список улиц. Телефонный код 8-0165 Белпошта
- ^ Населённые пункты Республики Беларусь Архіўная копія ад 15 верасьня 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 223.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. С. 585.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 624 с.: іл. ISBN 985-6302-48-X.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Запольле , Radzima.org
- Запольле (рас.), Глёбус Беларусі