Азарычы (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Аза́рычы[1]вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Валішчанскага сельсавету. На паўднёвым усходзе вёскі праходзіць аўтастрада ІвацэвічыСтолін Р6. У вёсцы ёсьць крама тавараў паўсядзённага попыту[2], аддзяленьне сувязі. Вёска — малая радзіма літаратара Сяргея Мікалаевіча Баран[3].

Азарычы
трансьліт. Azaryčy
Першыя згадкі: 1557
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Валішчанскі
Насельніцтва: 368 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225757
СААТА: 1254820026
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°24′33″ пн. ш. 25°50′48″ у. д. / 52.40917° пн. ш. 25.84667° у. д. / 52.40917; 25.84667Каардынаты: 52°24′33″ пн. ш. 25°50′48″ у. д. / 52.40917° пн. ш. 25.84667° у. д. / 52.40917; 25.84667
Азарычы на мапе Беларусі ±
Азарычы
Азарычы
Азарычы
Азарычы
Азарычы
Азарычы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць
  • 1557 г. — першая згадка, вёска Азарычы — каралеўскае ўладаньне.
  • XVIII ст. — селішча пераходзіць да Агінскіх.
  • Канец XVIII ст. — на сродкі Міхала Казімера Агінскага будуецца ўніяцкая царква.
  • Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) увайшла ў склад Расейскай імпэрыі[4].
  • 1796 г. — улучаная ў склад Пінскага павету Менскай губэрні[4].
  • 1866 г.[4] — пры падтрымцы Пуслоўскіх, уладальнікаў маёнтку, будуецца Пакроўская царква (зруйнавана ў 1960-я гады).
  • 1860-я гг. — у вёсцы налічвалася 40 гаспадарак.
  • 1880-я гг. — 45 двароў[4].
  • 1897 г. — 102 двары[4].
  • 1921 г. — ўключаная ў склад Целяханскай гміны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы[4].
  • 1935 г. — перададзеная ў склад Івацэвіцкага павету.
  • 1940 г. — улучная ў склад Калонскага сельсавету Целяханскага раёну Пінскай вобласьці[4].
  • 1941 г. — у вёсцы налічвалася 160 гаспадарак.
  • Люты 1944 г. — фашысты зьнішчылі 16 гаспадарак, забілі 17 чалавек.
  • 1964 г. — здадзена ў эксплюатацыю новая школа на 280 месцаў[5].
  • У 1969 годзе цэнтар калгасу імя Жданава[4].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 368 чалавек
  • 1999 год — 486 чалавек
  • 1990 год — 443 чалавек, 210 двароў
  • 1969 год — 935 жыхароў, 227 двароў[4]
  • 1921 год — 385 жыхароў, 52 двары[4]
  • пачатак XX стагодзьдзя — 1028 жыхароў, 114 двароў[4]

Славутасьці

рэдагаваць

Непадалёк ад вёскі знаходзяцца:

  • Агінскі канал (1767—1783 гг.)[6].
  • Нямецкія абарончыя збудаваньні Першай сусьветнай вайны (1915—1918 гг.)[6].
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 227
  2. ^ Перечень торговых предприятий (рас.). Пінскі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 28 мая 2020 г.
  3. ^ «Живут в моём сердце стихи» (рас.). Пінскі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 28 мая 2020 г.
  4. ^ а б в г д е ё ж з і к Азарычы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 375
  5. ^ История Пинска в материалах газеты «Полесская правда». Часть 2 (1960—1970 г.г.) (рас.). История Пинска (31 кастрычніка 1964).
  6. ^ а б Азарычы  (рас.), Глёбус Беларусі Праверана 21 жніўня 2018 г.