Магістраль М10 (Беларусь)
магістраль у Беларусі
Магістраль М10 — дарога ў Рэспубліцы Беларусь, праходзіць з усходу на захад па тэрыторыі Гомельскай і Берасьцейскай абласьцей, злучаючы паміж сабой раённыя цэнтры Палесься.
| |||
Краіна | Беларусь | ||
Статус | рэспубліканская | ||
Даўжыня | 526 км | ||
Пачатак | Расея М13 | ||
Праз | Добруш Гомель Каленкавічы Пінск | ||
Канец | Кобрынь (526 км) | ||
Дарожнае пакрыцьцё | асфальт |
Пачынаецца ад граніцы з Расейскай Фэдэрацыяй, дзе злучаецца з аўтамабільнай дарогай фэдэральнага значэньня М13 і працягваецца на захад, праходзячы гарады Добруш, Гомель, Рэчыца, Васілевічы, Каленкавічы, Петрыкаў, Жыткавічы, Мікашэвічы, Лунінец, Пінск, Янаў, Дарагічын, Антопаль, сканчваецца ў Кобрыні.
Працягласьць трасы складае каля 526 км.
Маршрут
рэдагавацьАдлегласьць (прыбл.) |
Назва | Іншыя трасы | |
---|---|---|---|
0 км | Бранская вобласьць, Расея | А240 | |
3 км | былы ШАПП «Селішча» | ||
23 км | Добруш | Р124 | |
41 км | Гомель | ||
44 км | Гомель | М5 М8 | |
52 км | Гомель | ||
58 км | М8 E95 | ||
86 км | Рэчыца | Р32 | |
93 км | Рэчыца | Р33 | |
131 км | Васілевічы | ||
166 км | Каленкавічы | Р31 | |
168 км | Каленкавічы, Мазыр | Р131 | |
224 км | Петрыкаў | ||
268 км | Р57 | ||
275 км | Жыткавічы | Р88 | |
303 км | Мікашэвічы | Р23 | |
346 км | Лунінец | Р13 | |
402 км | Пінск | Р6 | |
441 км | Янаў | Р144 | |
468 км | Дарагічын | Р136 | |
472 км | Дарагічын | Р84 | |
496 км | Антопаль | ||
522 км | М1 E30 | ||
526 км | Кобрынь | М12 Р2 E85 Р102 |