Каўбы
Каўбы́[1] (таксама — Ко́ўбы[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лапацінскага сельсавету. Вёска месьціцца на левым беразе ракі Стыру.
Каўбы | |
трансьліт. Kaŭby | |
Былая назва: | Сяльцы |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пінскі |
Сельсавет: | Лапацінскі |
Насельніцтва: | 99 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 165 |
Паштовы індэкс: | 225747 |
СААТА: | 1254851046 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°1′55″ пн. ш. 26°21′40″ у. д. / 52.03194° пн. ш. 26.36111° у. д.Каардынаты: 52°1′55″ пн. ш. 26°21′40″ у. д. / 52.03194° пн. ш. 26.36111° у. д. |
± Каўбы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПершая згадка адносіцца да канца XV стагодзьдзя. Ранейшая назва паселішча — Сяльцы, менавіта так яно згадана ў каралеўскім прывілеі Казімера Ягелончыка, які падараваў яго Мікалаю Сырапяту і яго сыну Яну. У XVI стагодзьдзі паселішча належала Марціну Янавічу па мянушцы Шырмач, а ў XVII і XVIII стагодзьдзях — яго нашчадкам. Некаторы час маёнтак быў у валоданьні ўніяцкай царквы[2]. З часу тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформы сярэдзіны XVI стагодзьдзя ў Вялікім Княстве Літоўскім маёнтак ўваходзіў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва[3].
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі, паселішча ўваходзіла ў склад Пінскага павету[3]. У першай палове XIX стагодзьдзя Каўбы перайшлі да роду Алевінскіх, якія выбудавалі тут сядзібны дом і заклалі пэйзажны парк[2].
У XIX стагодзьдзі ў Колбах была пабудавана капліца з барочным купалам. У жніўні — верасьні 1916 г. у Каўбах жыў паэт Аляксандар Блок, які знаходзячыся на вайсковай службе ўдзельнічаў у будаўніцтве ўмацаваньняў у ходзе Першай сусьветнай вайны. У адным зь лістоў да жонкі паэт даслаў малюнак Коўбаўскай капліцы[4].
Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) сяло ўвайшло ў склад міжваеннай Польшчы. Антоні Алевінскі быў апошнім уладальнікам маёнтку да 1939 году.
З 1939 году Каўбы ў складзе БССР. У паваенны час сядзіба Алевінскіх была цалкам разбурана[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 99 жыхароў
- 1999 год — 147 жыхароў
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьУ вёсцы можна бачыць капліцу XIX стагодзьдзя ў стылі нэаклясыцызму. Расейскі паэт Аляксандар Блок, які служыў у навакольлях Каўбоў з 14 жніўня па 3 верасьня 1916 году, у жніўні намаляваў гэтую капліцу ў лісьце да жонкі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 230—231
- ^ а б в Несцярчук Л. М. «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы)». Мінск, БЕЛТА, 2002 год. 334 страницы. ISBN 985-6302-37-4
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
- ^ «Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Минск, издательство «Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки», 1990 год