Мерчыцы
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Ме́рчыцы[1] (таксама — Ме́рчычы[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Мерчыцкага сельсавету. На поўначы вёскі працякае рака Ясельда.
Мерчыцы | |
трансьліт. Mierčycy | |
Першыя згадкі: | 1514 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пінскі |
Сельсавет: | Мерчыцкі |
Насельніцтва: | 316 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 165 |
Паштовы індэкс: | 225754 |
СААТА: | 1254863026 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°15′41″ пн. ш. 25°56′13″ у. д. / 52.26139° пн. ш. 25.93694° у. д.Каардынаты: 52°15′41″ пн. ш. 25°56′13″ у. д. / 52.26139° пн. ш. 25.93694° у. д. |
± Мерчыцы |
Гісторыя
рэдагавацьПершае згадка ў 1514 годзе: Кірыл Грычын атрымлівае ад князя Фёдара Яраславіча чатыры Дворышча ў Мерчыцы. Пазьней паселішча пераходзіць Міхаілу Моклаку. У XIX стагодзьдзі вёска належыць Твардоўскім. Напачатку XX стагодзьдзя дзейнічае народнае вучылішча (настаўнік Е. Бабіч).
У верасьні 1943 году фашыстамі зьнішчана 8 гаспадарак, забіта 7 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 316 жыхароў
- 1999 год — 403 жыхары
- 1998 год — 416 жыхароў, 163 двары
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- У Мерчыцкую школу хадзіла беларуская паэтка Яўгенія Янішчыц.
- У вёсцы ўсталяваны манумэнт землякам, што загінулі ў Другую сусьветную вайну
- каля вёскі знаходзіцца паселішча III—I тысячагодзьдзя да н. э.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 234