Лапаціна (Берасьцейская вобласьць)
беларуская вёска
Лапаціна[1] (таксама — Лапа́тын[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Лапацінскага сельсавету. Празь вёску праходзіць аўтастрада Р6. На поўначы вёскі цячэ рака Стыр.
Лапаціна | |
трансьліт. Lapacina | |
Першыя згадкі: | 1526 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пінскі |
Сельсавет: | Лапацінскі |
Насельніцтва: | 405 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 165 |
Паштовы індэкс: | 225747 |
СААТА: | 1254851056 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°1′12″ пн. ш. 26°19′49″ у. д. / 52.02° пн. ш. 26.33028° у. д.Каардынаты: 52°1′12″ пн. ш. 26°19′49″ у. д. / 52.02° пн. ш. 26.33028° у. д. |
± Лапаціна | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1778 годзе ва ўласнасьць Лапацінскі ўдзел атрымаў падстараста і мечнік Пінскага павету Мацей Бутрымовіч.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 441 жыхар
- 2009 год — 405 жыхароў
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- На тэрыторыі былой сядзібы Крысьцінава пастаўлены памятны знак у гонар М. Бутрымовіча
- Бібліятэка-музэй Аляксандра Блока
- На поўнач ад вёскі можна знайсьці рэшткі ставаў, у тым ліку і некалькі кілямэтраў дамбаў, пабудаваных для воднага падарожжа караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Пінск, якія тутэйшыя жыхары называюць «бутрымовіцкімі»[2].
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сядзіба Крысьцінава
- Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — пабудаваная ў 1775 годзе, зьнішчаная ў 1944 годзе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 230—231
- ^ Як палешукі плавалі да мора. Гісторыя Каралеўскага канала. Народная Воля, 22.02.2018
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Лапаціна на radzima.org