Дар’я Чульцова

беларуская журналістка
(Перанакіравана з «Дар'я Чульцова»)

Дар’я Чульцова (нар. 20 лістапада 1997, Шклоў) — беларуская журналістка, палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.

Дар’я Чульцова
Імя пры нараджэньні Дар’я Дзьмітрыеўна Чульцова[1]
Дата нараджэньня 20 лютага 1997(1997-02-20)[2] (27 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналістка, рэпартэрка, палітычны вязень
Месца працы
Узнагароды Журналіст году (2020)
Прэмія імя Дар’юша Фікуса(pl) (2021)
Прэмія «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (2021)
«Axel-Springer-Preis(de)» (2021)
«За мужнасьць у журналістыцы(simple)» (2021)
Прэмія «За свабоду і будучыню СМІ»(de) (2021)
Прэмія імя Герда Буцэрыюса «Вольная прэса Ўсходняй Эўропы(ru)» (2021)
«Prix Europa(de)» (2021)

Біяграфія

рэдагаваць
 
Кіеў, 5 траўня 2021 году. Салідарнасьць з затрыманымі журналісткамі тэлеканалу «Белсат» Кацярынаю Андрэеваю й Дар’яю Чульцоваю

Нарадзілася ў Шклове. Зь дзяцінства мела цікавасьць да журналістыкі. Скончыла гісторыка-філялягічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ім. Куляшова па спэцыяльнасьці «Журналістыка»[4]. Яшчэ студэнткаю працавала ў праекце «Магілёў. Онлайн», а па заканчэньні ўнівэрсытэту ў 2020 годзе перайшла на тэлеканал «Белсат», дзе працавала рэпарцёрам, асьвятляючы масавыя пратэсты, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі[5].

15 лістапада 2020 году затрыманая падчас стрыму з пратэстаў на «Плошчы Пераменаў(be)», на якую людзі прыйшлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі. Да лютага ўтрымоўвалася ў СІЗА №1. Разам з калегаю-журналісткаю Кацярынаю Андрэеваю была абвінавачаная паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»[6].

24 лістапада 2020 году сумеснай заяваю дзесяці арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, была прызнана палітычнаю зьняволенаю[7].

18 лютага 2021 году суд Фрунзэнскага раёну Менску (судзьдзя — Натальля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца — Аліна Касьянчык, сьледчы — Ігар Курыловіч[8]) прысудзіў Чульцовай 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму[9]. Апэляцыя на вырак, разгледжаная судом гораду Менску 23 красавіка 2021 году, задаволена не была[10].

8 лютага 2021 году Амбасада ЗША ў Беларусі(pl) выступіла з заяваю, у якой заклікала вызваліць Чульцову і Андрэеву[11].

15 лютага 2021 году шэфства над палітычнай зьняволенаю ўзяў Тоні Лойд, дэпутат Палаты абшчын парлямэнту Вялікабрытаніі[12].

Пасьля вынясеньня прысуду, 18 лютага 2021 году, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў амніставаць Чульцову і Андрэеву[13].

Згодна з рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 21 чэрвеня 2021 году, судзьдзя Натальля Бугук была ўнесена ў Чорны сьпіс Эўразьвязу ў тым ліку за «шматлікія палітычна матываваныя пастановы ў дачыненьні да журналістаў і пратэстуючых, у прыватнасьці вынясеньне выраку Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) і Дар’і Чульцовай» і парушэньні правоў на абарону й справядлівы суд(uk)[8]. Гэтым жа рашэньнем у санкцыйны сьпіс былі ўключаны памочнік пракурора суда Фрунзэнскага раёну Менску Аліна Касьянчык у тым ліку за прыцягненьне да крымінальнае адказнасьці журналістак за «відэазапіс мірных акцыяў пратэсту паводле беспадстаўных абвінавачваньняў у „змове“ й „парушэньні грамадзкага парадку“», старшы сьледчы суда Фрунзэнскага раёну Менску Ігар Курыловіч у тым ліку за падрыхтоўку палітычна матываванае крымінальнае справы супраць журналістак, якія зафіксавалі мірныя акцыі пратэсту[8].

Узнагароды

рэдагаваць

«Моцныя духам, упэўненыя ў сваёй праваце, падтрыманыя сябрамі, калегамі й зусім незнаёмымі людзьмі — такімі ўвойдуць у падручнікі Каця й Даша», — пісала Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага часу», няпярэдадні вынясеньня прысуду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай[24].

  1. ^ Журналістка Дар’я Чульцова адзначае свае народзіны за кратамі (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-02-20). Праверана 2021-03-28 г. Архіўная копія ад 2021-04-04 г.
  2. ^ https://prisoners.spring96.org/be/person/darja-czulcova
  3. ^ https://blstv.eu/news/09-02-2021-geta-i-yosts-lyubou-da-belarusi-yak-dasha-chultsova-yakuyu-sudzyats-za-strym-pryjshla-u-zhurnalistyku/
  4. ^ Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева: што трэба ведаць пра зняволенных журналістак «Белсату» і іх пераслед — Белсат, 8 лютага 2021 г.
  5. ^ Вольга Васільева. (2021-02-09) «Гэта і ёсць любоў да Беларусі». Як Даша Чульцова, якую судзяць за стрым, прыйшла ў журналістыку (бел.). БелсатПраверана 2021-03-25 г. Архіўная копія ад 2021-03-25 г.
  6. ^ Дар’я Чульцова, журналістка тэлеканала «Белсат» — Вясна (цэнтар)
  7. ^ Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову (рас.). naviny.by (2020-11-24). Праверана 2020-12-11 г. Архіўная копія ад 2020-11-24 г.
  8. ^ а б в COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(en), 21.06.2021
  9. ^ Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА (бел.). Свабода (2021-02-18). Праверана 2021-03-16 г. Архіўная копія ад 2021-03-15 г.
  10. ^ Суд пакінуў без зменаў вырак Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Каці і Дашы ў зале не было (бел.). Белсат (2021-04-23). Праверана 2021-04-23 г. Архіўная копія ад 2021-04-23 г.
  11. ^ ЗША заклікалі вызваліць журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову перад судом (бел.). Свабода (2021-02-08). Праверана 2021-03-16 г. Архіўная копія ад 2021-03-16 г.
  12. ^ Members of Parliament from Great Britain, Switzerland and Germany take over godparenthood for Darya Chultsova, Viktar Aktsistau and Aleh Hrableuski (анг.). Libereco (2021-02-15). Праверана 2021-02-24 г. Архіўная копія ад 2021-02-24 г.
  13. ^ Польскі прэзыдэнт заклікаў улады Беларусі амніставаць асуджаных журналістак «Белсату» (бел.). Свабода (2021-02-18). Праверана 2021-03-16 г. Архіўная копія ад 2021-03-15 г.
  14. ^ Названыя ляўрэаты Нацыянальнай праваабарончай прэміі // Праваабарончы цэнтар «Вясна», 10 сьнежня 2020 г. Праверана 27 сьнежня 2020 г.
  15. ^ Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі імя Дар’юша Фікуса (бел.). Будзьма беларусамі! (2021-03-10). Праверана 2021-03-10 г. Архіўная копія ад 2021-03-10 г.
  16. ^ Катерина Борисевич, Катерина Андреева и Дарья Чульцова удостоены премии «Гонар журналістыкі» (рас.). Брестская газета (2021-04-09). Праверана 2021-04-10 г. Архіўная копія ад 2021-04-09 г.
  17. ^ Axel-Springer-Preis an Nachwuchsjournalisten verliehen (ням.). Die Welt(be) (2021-06-07). Праверана 2021-06-08 г. Архіўная копія ад 2021-06-08 г.
  18. ^ Журналистки Андреева и Чульцова стали лауреатами журналистской премии за мужество (рас.). Хартыя’97 (2021-06-10). Праверана 2021-06-10 г. Архіўная копія ад 2021-06-10 г.
  19. ^ - Leipziger Medienpreis geht an belarussische Journalistinnen (ням.). Deutschlandfunk Kultur(de) (2021-07-29). Праверана 2021-07-29 г. Архіўная копія ад 2021-07-29 г.
  20. ^ „Zeichen der Ermutigung“ nach Belarus (ням.). Medienstiftung der Sparkasse Leipzig(de) (2021-07-29). Праверана 2021-07-29 г. Архіўная копія ад 2021-07-29 г.
  21. ^ Ольга Кепински. (2021-08-12) Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (рас.). euronews(be)Праверана 2021-08-12 г. Архіўная копія ад 2021-08-12 г.
  22. ^ Adom Ik. (2021-10-16) Kaciaryna Andrejewa i Daria Czulcowa europejskim dziennikarzem roku (пол.). ПТБ-ІнфаПраверана 2021-10-17 г. Архіўная копія ад 2021-10-17 г.
  23. ^ PRIX EUROPA 2021 European Journalist of the Year 2021 (анг.). Prix Europa(de) (2021-10-15). Праверана 2021-10-17 г. Архіўная копія ад 2021-10-17 г.
  24. ^ Аксана Колб. Помста за праўду  (бел.) // Новы Час. — 2021. — № 6 (714). — С. 1.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць