Дайнава (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі

Дайнава́[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.

Дайнава
трансьліт. Dajnava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Навасёлкаўскі
Насельніцтва: 286 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222838
СААТА: 6244843026
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°30′58″ пн. ш. 28°6′35″ у. д. / 53.51611° пн. ш. 28.10972° у. д. / 53.51611; 28.10972Каардынаты: 53°30′58″ пн. ш. 28°6′35″ у. д. / 53.51611° пн. ш. 28.10972° у. д. / 53.51611; 28.10972
Дайнава на мапе Беларусі ±
Дайнава
Дайнава
Дайнава
Дайнава
Дайнава
Дайнава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

У 1816 годзе уласнасьць Ратынскіх. У пачатку 20 стагодзьдзя ў Навасёлкаўскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1816 год — 60 двароў, 340 жыхароў
  • 1897 год — 132 двары, 732 жыхары
  • пачатак XX ст. — 121 двор, 1073 жыхары
  • 1917 год — 200 двароў, 1037 жыхароў
  • 2002 год — 81 двароў, 193 жыхары
  • 2009 год — 286 чалавек[2]

Славутасьці

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
  3. ^ https://web.archive.org/web/20191008075915/http://litpremia.by/be/author/7/ Архівавана 8 кастрычніка 2019.