Гута (Пружанскі раён)
Гу́та[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Гута ўваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавету. Знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 37 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы — Сьвіслач.
Гута | |
трансьліт. Huta | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Зеляневіцкі |
Вышыня: | 164 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 34 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовыя індэксы: | 225158, 225178[1] |
СААТА: | 1256825025 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°46′41″ пн. ш. 24°36′27″ у. д. / 52.77806° пн. ш. 24.6075° у. д.Каардынаты: 52°46′41″ пн. ш. 24°36′27″ у. д. / 52.77806° пн. ш. 24.6075° у. д. |
± Гута |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Лыскаўскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні. 133 дзесяціны, фальварак ва ўласнасьці Магілёўца[3]. У пачатку XX стагодзьдзя 160 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[4].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Ружанскага, з 25 сьнежня 1962 — Пружанскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 Гарадзенскай вобласьці).
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1959 год — 169 жыхароў (перапіс); 1970 год — 152 жыхары; 1999 год — 48 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 50 жыхароў, 30 гаспадарак; 2005 год — 42 жыхары, 27 двароў[5]; 2010 год — 34 жыхары
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільныя дарогі Р98 «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» і Н531 Кабылаўка — Гута[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Гута (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 246
- ^ Huta (5) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 603
- ^ Гута, вёска. Radzima.net. Праверана 25 сакавіка 2012 г.
- ^ Гута // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 502
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 25 сакавіка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.