Дыпляматыя
Дыпляма́тыя — сродак ажыцьцяўленьня зьнешняй палітыкі дзяржаваў, уяўлялае сабой сукупнасьць практычных мерапрыемстваў, прыёмаў і мэтадаў, ужывальных з улікам пэўных умоў і характару разьвязальных задач; афіцыйная дзейнасьць главаў дзяржаў і ўрадаў, адмысловых органаў вонкавых зносін па ажыцьцяўленьні мэт і задач вонкавай палітыкі дзяржаваў, а таксама па абароне інтэрасаў гэтых дзяржаваў.
З паняцьцем дыпляма́тыя зьвязваюць мастацтва вядзеньня перамоў для прадухіленьня або ўрэгуляваньня канфліктаў, пошукаў кампрамісаў і ўзаемапрымальных рашэньняў, пашырэньні і паглыбленьні міжнароднага супрацоўніцтва.
Узьнікненьне тэрміна
рэдагавацьСлова «дыпляматыя» паходзіць ад грэцкага слова díplōma (у Старажытнай Грэцыі гэтым словам зваліся здвоеныя дошчачкі з нанесенымі на іх пісьмёнамі, якія выдаваліся пасланцам у якасьці даверчых грамат і дакумэнтаў, што пацьвярджалі іх паўнамоцтва). Як пазначэньне дзяржаўнай дзейнасьці ў вобласьці вонкавых зносін слова «дыпляматыя» ўвайшло ва ўжытак у Заходняй Эўропе ў канцы XVIII стагодзьдзя.
Мэтады дыпляматыі
рэдагаваць- афіцыйныя і іншыя візыты і перамовы на вышэйшым (саміты) і высокім узроўні;
- дыпляматычныя кангрэсы, канфэрэнцыі, нарады і сустрэчы;
- падрыхтоўка і складаньне двухбаковых і шматбаковых міжнародных дамоваў і іншых дыпляматычных дакумэнтаў;
- удзел у працы міжнародных арганізацый і іх органаў;
- паўсядзённае прадстаўніцтва дзяржавы за мяжой, ажыцьцяўлянае яго пасольствамі і місіямі;
- дыпляматычная перапіска;
- публікацыя дыпляматычных дакумэнтаў;
- асьвятленьне ў друку пазыцыі ўрада па тых або іншых міжнародных пытаньнях.
Міжнароднае права забараняе ўмяшаньне дыпляматычных прадстаўнікоў ва ўнутраныя справы краіны знаходжаньня.
Органы і адказныя асобы, якія нясуць дыпляматычную службу, карыстаюцца ў краіне знаходжаньня агульнапрызнанымі правамі і дыпляматычнымі прывілеямі (імунітэт і недатыкальнасьць дыпляматычнага пэрсанала і памяшканьняў, права шыфраванай перапіскі і дыпляматычнай зачыненай сувязі, права ўздыму сьцяга дзяржавы, мытныя прывілеі і інш.).
Гісторыя дыпляматыі
рэдагавацьУ рабаўладальніцкім грамадзтве, якое стала выкарыстоўвала ваенныя захопы для папаўненьня працоўнай сілы, пераважалі ваенныя сродкі ажыцьцяўленьня вонкавай палітыкі дзяржаваў. Дыпляматычныя сувязі падтрымліваліся толькі эпізадычна пасольствамі, якія накіроўваліся ў асобныя краіны з вызначанай місіяй і вярталіся пасьля яе выкананьня.
Ва ўмовах фэадальнай раздробненасьці атрымала распаўсюджваньне «прыватная» дыпляматыя фэадальных сувярэнаў, якія ў прамежках паміж войнамі складалі мірныя дамовы, уступалі ў ваенныя зьвязы, уладкоўвалі дынастычныя шлюбы. Шырокія дыпляматычныя сувязі падтрымлівала Бізантыя. У сярэдзіне XV стагодзьдзя з разьвіцьцём міжнародных адносін паступова зьяўляюцца сталыя прадстаўніцтвы дзяржаваў за мяжой.
Асаблівасьці дыпляматыі буржуазных дзяржаў новай і найноўшай гісторыі вызначаюцца новымі мэтамі іх вонкавай палітыкі — барацьбой за заваёву вонкавых рынкаў, за падзел, а затым і за перадзел сьвету, за сусьветнае эканамічнае і палітычнае панаваньне. У новых умовах значна пашыраюцца маштабы дыпляматычнай дзейнасьці, якая становіцца больш дынамічнай і выкарыстоўваецца дзяржавай для стварэньня шырэйшай апоры сярод кіраўніцтва і кіравальнай эліты замежных дзяржаваў, для ўсталяваньня кантактаў з вызначанымі палітычнымі партыямі, СМІ. Дыпляматыя, нараўне з ваеннымі сродкамі, згуляла важную ролю ў барацьбе за ажыцьцяўленьне мэт антыфэадальных, дэмакратычных і нацыянальна-вызваленчых рухаў, ва ўтварэньні нацыянальных дзяржаваў у Лацінскай Амэрыцы і на Балканах, у аб'яднаньні Нямеччыны, Італіі. Дыпляматыя буйных капіталістычных дзяржаваў абслугоўвала іх экспансіянісцкія агрэсіўныя памкненьні.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- На расейскай мове
- Дипломатический словарь в трех томах. 4-е изд., переработанное и дополненное — М., 1984.
- Словарь международного права. — М.: Международные отношения,1986.
- "История дипломатии" XV в. до н.э. - 1940 г. н.э под редакцией В.П. Потемкина
- Борунков А. Ф. Дипломатический протокол в России. 2-е изд., доп. — М.: Международные отношения, 2001.
- Ковалев Ан. Азбука дипломатии. 5-е изд., переработанное и дополненное — М., 1988.
- Попов В. И. Современная дипломатия: Теория и практика: Курс лекций. Ч. 1: Дипломатия — наука и искусство / ДА МИД РФ. — М.: «Научная книга», 2003.
- Шмидт С. О., Князьков С. Е. Документы делопроизводства правительственных учреждений России ХVI–ХVII вв. — М.: МГИАИ, 1985
- Бабенко В. Н. Язык и стиль дипломатических документов: Учебное пособие. — М., 1999.
- Иссерлин Е. М. Лексика и фразеология современных дипломатических документов. — М., 1966.
- Общая и прикладная политология: Учебное пособие, Под общей редакцией В.И. Жукова, Б.И. Краснова, М.: МГСУ; Изд-во “Союз”, 1997. – 992 с.
- Учебно-методический комплекс по курсу «Документация и стилистика международных отношений», редактор С. В. Чубинская-Надеждина, Издательство СЗАГС, Издательский дом «Виктория плюс», тираж 100 экз., 2004
- Федоров Л.: Дипломат и консул, Издательство: Международные отношения, Москва, 1965, с.167.
- Блищенко И.П., Дурденевский В.Н. Дипломатическое и консульское право. М., 1962.
- Блищенко И.Л. Дипломатическое право. М., 1972.
- Борисов Ю.В. Дипломатия Людовика XIV. М, 1991.
- Ганюшкин Б.В. Дипломатическое право международных организаций. М., 1972.
- Демин Ю.Г. Статус дипломатических представительств и их персонала. М., 1995.
- Замет Р. Дипломатическая служба. М., 1956.
- Ивонин ЮМ. У истоков российской дипломатии нового времени. Минск, 1984.
- Камбон Ж. Дипломат. М., 1946.
- Киссинджер Г. Дипломатия. М., 1997.
- Ковалев А.А. Азбука дипломатии. М., 1988.
- Ковалев А.А. Привилегии и иммунитеты в современном международном праве. М., 1986.
- Кузнецов С.А. Представители государств в международных организациях. М., 1980.
- Левин Д.Б. Дипломатический иммунитет. М.-Л., 1949.
- Левин Д.Б. Дипломатия. М., 1962.
- Никольсон Г. Дипломатия. М., 1941.
- Никольсон Г. Дипломатическое искусство. М., 1962.
- Сабашн А.В. Посольское и консульское право. М., 1934.
- Сандровский К.К. Право внешних сношений. Киев, 1986.
- Сандровский К.К. Специальные дипломатические миссии. Киев, 1977.
- Сатоу Э. Руководство по дипломатической практике. М., 1961.
- Селянинов О.П. Дипломатические представительства. М., 1986.
- Соловьев Ю. 25 лет моей дипломатической службы. М., 1928.
- Джон В., Жан С. Дипломатический церемониал и протокол. М, 1976.
- Молочков Ф. Ф. Дипломатический протокол и дипломатическая практика. 2-е изд. — М., 1979.
- Никифоров Д.С., Борунков А.Ф. Дипломатический протокол в СССР. М., 1985.
- Серре Ж. Дипломатический протокол. М. 1961.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДыпляматыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Global Portal for Diplomats (анг.)