Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Го́мельскі дзяржа́ўны ўнівэрсытэ́т імя́ Франці́шка Скары́ны (ГомДУ, ГДУ імя Ф. Скарыны) — клясычны ўнівэрсытэт, другі ў Беларусі па часе стварэньня. Разьмешчаны ў горадзе Гомелі.
Гомельскі ўнівэрсытэт | |
Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францыска Скарыны | |
Заснаваны | 1929 |
---|---|
Тып | урадавы |
Рэктар | Сяргей Хахомаў |
Факультэтаў | 13 |
Колькасьць пэрсаналу | 1489 |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Гомель |
Краіна | Беларусь |
Былыя назвы | Гомельскі аграпэдагагічны інстытут (да 1933 г.), Гомельскі пэдагагічны інстытут (да 14 сакавіка 1969 г.) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | www.gsu.by |
Структура
рэдагавацьДзейнічаюць 13 факультэтаў, 47 катэдраў, асьпірантура, дактарантура, Франка-беларускі інстытут кіраваньня, Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Факультэты:
- Матэматычны факультэт
- Фізычны факультэт
- Біялягічны факультэт
- Філялягічны факультэт
- Факультэт замежных моваў
- Факультэт фізычнай культуры
- Гістарычны факультэт
- Юрыдычны факультэт
- Геоляга-геаграфічны факультэт
- Эканамічны факультэт
- Завочны факультэт
- Факультэт псыхалёгіі і пэдагогікі
- Факультэт давнушнай падрыхтоўкі і навучаньня замежных грамадзян
Гісторыя
рэдагавацьУ 1929 годзе пастановай ЦВК БССР было прынятае рашэньне аб адкрыцьці ў Гомелі аграпэдагагічнага інстытуту. Да 1933 году інстытут вёў падрыхтоўку настаўнікаў з 2-гадавым тэрмінам навучаньня. У 1933 годзе пераўтвораны ў пэдагагічны інстытут з 3-гадавым тэрмінам навучаньня, у 1934 — з 4-гадовым. У 1939 годзе педінстытута прысвоена імя В. П. Чкалава.
У 1969 годзе інстытут пераўтвораны ў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1988 годзе ўнівэрсытэту прысвоена імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны.
У 1995 годзе на аснове дагавораў аб супрацоўніцтве паміж ГДУ ім. Ф. Скарыны і Аверньскім унівэрсытэтам Клермон-1 (горад Клермон-Фэран, Францыя) быў створаны Франка-беларускі інстытут кіраваньня.
Асноўныя вучэбныя памяшканьні разьмешчаныя ў пяці карпусах, тры зь якіх разьмешчаны на вул. Савецкая, адзін на вул. Песіна і адзін на вул. Кірава. Асобнымі карпусамі зьяўляюцца спарткомплекс (6 корпус), студэнцкая сталовая і прафілякторый (у будынку якога знаходзіцца таксама пункт мэдычнай дапамогі).
Вядомыя выпускнікі
рэдагаваць- Алесь Бяляцкі — грамадзкі дзяяч, праваабаронца, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 2022 год.
- Віктар Раманцоў — журналіст, публіцыст, краязнаўца.
- Сяргей Рассадзін — доктар гістарычных навук, прафэсар гісторыі.
- Вальжына Цярэшчанка — беларуская бард-сьпявачка.
- Аляксей Ненадавец — беларускі літаратуразнавец. Доктар філялягічных навук (1995).
- Андрэй Мельнікаў — беларускі бард-сьпявак, літаратар.
- Спартак Мірановіч — гандбольны трэнэр, заслужаны трэнэр СССР і БССР| (1967)
- Віктар Цярэшчанка — беларускі палітык, кандыдат эканамічных навук, кандыдат на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 году.
- Сяргей Балахонаў — беларускі пісьменьнік.
- Анатоль Сыс — беларускі паэт.
- Станіслаў Чаропка — беларускі гісторык.
- Ганна Новік — беларуская паэтка.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (рас.)