Сяргей Рассадзін
Сяргей Яўгенавіч Рассадзін (30 ліпеня 1958, Гомель — 2 ліпеня 2017, Менск) — беларускі гісторык, археоляг, крыніцазнавец, геральдыст; доктар гістарычных навук, прафэсар. Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі[1]. Сябра грамадзкага савету па маральнасьці ў Беларусі[2]
Сяргей Рассадзін | |
Дата нараджэньня | 30 ліпеня 1958 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 ліпеня 2017 (58 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | геральдыст |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт Камітэт па архівах і справаводзтве пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь Інстытут гісторыі НАН Беларусі |
Вядомы як | археоляг, геральдыст |
Сябра ў | Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[d] |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] (1999) |
Навуковы кіраўнік | Леанід Побаль |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1981; гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства). Навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту гісторыі Акадэміі навук БССР (1981—1984).
У 1990 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Мілаградзкая культура (актуальные праблемы даследаваньня)», навуковы кіраўнік — прафэсар Л. Д. Побаль. У 1999 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю «Плямёны і народы „заскіфскай“ Поўначы і Паўночнага Ўсходу». Дацэнт (2005). Прафэсар (2009)[3]. Малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі АН БССР; галоўны спэцыяліст, начальнік аддзелу Камітэту па архівах і справаводзтве пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 2002 году — прафэсар катэдры гісторыі Беларусі і паліталёгіі факультэту інфармацыйных тэхналёгіяў Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Чалец Геральдычнай рады пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2002—2012). Стыпэндыят Нямецкага археалягічнага інстытуту (2007). Навуковыя інтарэсы: археалёгія; старажытная, сярэдневяковая, новая гісторыя; геральдыка. Арганізаваў і ўзначальваў Лаўрышаўскія археалягічныя экспэдыцыі. Аўтар больш чым 300 прац.
Асноўныя публікацыі
рэдагавацьКнігі
рэдагаваць- Землі амаль невядомыя. Будучая Беларусь паводле антычных манускрыптаў[4]. Мн., 1996.
- Племена и народы «заскифского» Северо-Востока. Мн., 1999. (рас.)
- Северные соседи Великой Скифии. Мн., 2005. (рас.)
- Милоградская культура: ареал, хронология, этнос. Мн., 2005. (рас.)
- Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мн., 2005. (У суаўтарстве з А. Н. Міхальчанкам).
- Духоўная культура старажытнай Беларусі. Мн., 2005.
- Первые славяне. Славяногенез. Мн., 2008. (рас.)
- Гнездо двуглавого орла. Мн., 2008. (рас.)
- Князья, графы и бароны в Беларуси (конец XVIII — начало ХХ в.): история титулов в биографо-личностном аспекте. Мн., 2010. ISBN 978-985-511-336-3. (рас.)
Артыкулы
рэдагаваць- Милоградская культура и известия Геродота // Хозяйство и культура доклассовых и раннеклассовых обществ. Тезисы докладов III конференции молодых ученых Института археологии АН СССР. М., 1986. (рас.)
- К вопросу о религиозных верованиях жителей Белорусского Посожья в скифское время // Религиозные представления в первобытном обществе. Тез. докл. конф. М., 1987, с. 194—198. (рас.)
- О новых основах хронологии милоградской культуры // Актуальные проблемы исторических исследований. Тез. докл. IV респ. конф. молодых археологов. Киев, 1987, с. 137—139. (рас.)
- Геродотовы невры в позднеантичной традиции // Проблемы скифо-сарматской археологии Северного Причерноморья: Тез. докл. областной конф., посвященной 90-летию Б. Н. Гракова. Запорожье, 1989, с. 128—129. (рас.)
- Старажытнасці суседняга лесастэпу // Весці Акадэміі навук Беларусі. Сер. грам. навук. 1991. № 1, с. 124—125.
- Будзіны, неўры ці скіфы? Праблемы дачынення герадотавых плямёнаў да тэрыторыі Беларусі // Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён. Зборнік пад рэд. М. В. Біча, В. Ф. Кушнера, У. Н. Сідарцова. Мн., 1992, с. 24 — 33.
- Венеты и бастарны // Barbaricum. T. 3. Warszawa, 1992, s. 9 — 20. (рас.)
- Да пытання аб сувязях старажытнага насельніцтва Беларусі са скіфскімі землямі ў VIII — III ст. да н. э. // Весці Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 1992, № 2, с. 66 — 74.
- Герадотавы андрафагі // Весці Акадэміі навук Беларусі. Сер. грам. навук. 1992. № 3/4, с. 61 — 73.
- Этнас поўдня Беларусі ў далетапісны час // Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992.
- Аб неўрах і «змеях» у Герадотавай «Гісторыі» // Весці Акадэміі навук Беларусі. Сер. грам. навук. 1994. № 2, с. 74 — 81.
- Западнобалтские курганы и милоградская культура // Vakaru baltai: etnogeneze ir etnine istorija. Vilnius, 1997, s. 125—136. (рас.)
- Змяіны культ у славянскім асяроддзі // Гістарычна-археалагічны зборнік. 1997. № 11, с. 157—161.
- Будины и гелоны (об одном сюжете древнейшего письменного источника по истории Восточной Европы) // Архивы и делопроизводство. 1999. № 1, с. 21 — 30. (рас.)
- Гербовый привилей 1643 г. на магдебургию городу Казимежу в старостве Бобруйском // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 2. Мн., 2001, с. 215—223. (рас.)
- Нямецкая гістарыяграфія па праблеме старажытнагерманскага рассялення на Палессі і ў Прыдняпроўі (1900—1940-я гг.) // Беларусіка — Albaruthenica. Кн. 21. Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21 — 25 мая, 4 — 7 снеж. 2000 г.) // Рэдкал.: В. Скалабан (гал. рэд.) і інш. Мн., 2001, с. 45 — 55.
- Между Альпами и Океаном: венеты — «другие германцы»? // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2002. № 17. (рас.)
- Древние славяне и кочевники на Дунае между 469 и 568 гг. // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2003. № 18. (рас.)
- Древнегерманские элементы в именослове раннего славянства IV — VI столетий после Рождества Христова // Материалы по археологии Беларуси. 2003. № 8. (рас.)
- Семантыка гістарычнага герба Гродна // Труды Белорусского государственного технологического университета. Серия V. Политология, философия, история, филология. Вып. ХII. Мн., 2004, с. 28 — 31.
- Два Ильдигиза и один эпизод истории лангобардов // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2004. № 19. (рас.)
- Гербы трох вялікіх княстваў // Материалы по археологии Беларуси. 2006. № 11.
- О некоторых находках 2008 г. на Шатилинском Острове // Исследования по истории Восточной Европы: научный сборник. Вып. 1. Мн., 2008, с. 234—236. (рас.)
- Надваконныя ўпрыгожванні ў мястэчку Парычах: сімволіка драўляных кружаваў // Рэгіянальны партал — Светлагорск. 2009. 30 кастрычніка. (У суаўтарстве з Г. М. Рызнаокім і А. В. Петуховым.)
- Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы II гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. Светлагорск, 2011.
Узнагароды і званьні
рэдагаваць- Мэдаль Сьвяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (2007).
- Мэдаль Францішка Скарыны (2017)[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Мінскае гарадское аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»
- ^ Зварот Грамадскага савета па маральнасці ў Беларусі да ІV Усебеларускага народнага сходу. // «Літаратура і мастацтва». - 2010. - № 49(4593) - С.2
- ^ Рассадзін, С.Я. Клондзік супраць «Валадара рога» // Беларуская думка. — 2016. — № 4. — С. 65.
- ^ https://web.archive.org/web/20090825063040/http://knihi.com/historyja/ziemli.html
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 218 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017).
Літаратура
рэдагаваць- СКРЫПЧАНКА, Т. Рассадзін, Сяргей Яўгенавіч // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001, с. 112.
- Рассадзін Сяргей Яўгенавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным унівэрсытэце. — Мінск, 2010. — С. 176.
- Рассадин Сергей Евгеньевич // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 315.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- https://web.archive.org/web/20090803172730/http://www.respublika.info/4807/history/article32925/
- Масьлюкоў, Т.. На раскопках невядомага гораду // Радыё «Свабода», 9 жніўня 2009 г. Праверана 4 ліпеня 2017 г.
- Махмудава, Л. С. Я. Рассадзін: аб пісьмовых крыніцах сучаснага Светлагорска // Светлагорскія навіны, 28 красавіка 2010 г. Праверана 4 ліпеня 2017 г.
- Асташкевіч, Ірына. 50 заўтра ці 450 сёньня // Зьвязда : газэта. — 20 траўня 2010. — № 96 (26704). — С. 4. — ISSN 1990-763x.