Германішкі (Астравецкі раён)
Германішкі — вёска ў Беларусі, каля ракі Лошы. Уваходзяць у склад Гудагайскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Германішкі лац. Hiermaniški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Гудагайскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
СААТА: | 4246813051 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°34′35″ пн. ш. 25°55′12″ у. д. / 54.57639° пн. ш. 25.92° у. д.Каардынаты: 54°34′35″ пн. ш. 25°55′12″ у. д. / 54.57639° пн. ш. 25.92° у. д. |
± Германішкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьТапонім Германішкі — як і тапонімы Гадуцішкі і Ганусішкі — традыцыйна пісаўся празь неўласьцівае для летувіскай мовы Г (H). Ён утварыўся ад пашыранага германскага імя Герман або сугучнага прозьвішча[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 69.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.