Лоша (прыток Ашмянкі)

рака ў Ашмянскім і Астравецкім раёнах Гарадзенскай вобласьці, левы прыток ракі Ашмянкі (басэйн Нёману)

Ло́ша — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Ашмянкі (басэйн Вяльлі). Цячэ ў Ашмянскім і Астравецкім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 55 км. Плошча вадазбору 455 км². Выдатак вады ў вусьці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,34‰.

Рака
Лоша
Loša, Tributaries of Ašmianka.jpg
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Ваўкоўшчыны
Вусьце Ашмянка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 55 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,9 м³/с
Плошча басэйну 455 км²
Нахіл воднай паверхні 1,34 ‰

Асноўны прытокРэдагаваць

На рацэРэдагаваць

Агульныя зьвесткіРэдагаваць

Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ваўкоўшчыны Ашмянскага раёну, у вярхоўі цячэ паўночнымі схіламі Ашмянскага ўзвышша, далей празь невялікія лясныя масівы. Упадае ў Ашмянку на паўднёвым захадзе ад вёскі Зарэчча Астравецкага раёну.

Даліна да вёскі Лошы невыразная, ніжэй трапэцападобная; яе шырыня 200—300 м, паміж вёскай Палушамі і местам Астраўцом — да 1 км. Абалона двухбаковая, пераважная шырыня 100—150 м. Рэчышча на працягу 12 км ад вытоку каналізаванае, на астатнім працягу зьвілістае. Берагі стромкія, у вярхоўі абрывістыя.

У месьце Астраўцы сажалка (плошча 0,16 км²), на ўсходзе ад яго ў маляўнічай мясьціне — Янаўскае вадасховішча[1].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 225.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.