Гердзень (Гірдзен), Гердзін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Gardin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gardo + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гердзін, Гірдзен
Вытворныя формы Гердзюн
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ґердзень»

Паходжаньне

рэдагаваць

Гардзін, Гердзін або Герцін (Gardin, Gerdin[1], Gertinus[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[4]. Такім парадкам, імя Гердзень азначае «ахоўнік»[5].

Адпаведнасьць імя Гардзін германскаму імю Gardin, засьведчанаму ў IX стагодзьдзі, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].

Мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка супастаўляе імя Гердзень з адпаведнікамі ст.-польск. Gerdin (1445), Gerden (1471), Girden (1460); ст.-чэск. Gridon (1029), Gherdon (1186), Hyrdon (1205); серб. Gerdanus (1278—1301) і тлумачыць яго як скарочаную форму (гіпакарыстык) ад двухасноўнага імя Гердобор, Gerdobor[7]. Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» таксама адзначае яшчэ адзін адпаведнік — памянёнага Козьмам Праскім чэскага вяльможу Грдоня, сына Янека[8].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gerden (Gerdin, Girden)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gerdine de Nailse (15 чэрвеня 1260 году)[10][11]; Гердень (1263 год[12], Наўгародзкі першы летапіс[13], Наўгародзкі чацьверты летапіс[14], Сафійскі першы летапіс[15]); Hirdeny Zabelski[a] або Гирдений Забельский[b] (1370—1387 гады)[16]; Ердень[17] або Гердень[18] (Васкрасенскі летапіс); Gerdzina (1671—1681 гады)[19]; Łukasz Girdenowicz (1667 год)[20].

Носьбіты

рэдагаваць

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Гердзены каля Крэтынгі[21].

У XVI ст. існавала «поле» Гардыны ў Жамойцкім старостве[22]. У 1594 годзе ўпаміналася зямля Гердзены ў Жамойцкім старостве[23].

У гістарычнай Прусіі існуе вёска Гардыны.

  1. ^ Паводле копіі 1529 году
  2. ^ Паводле копіі 1584 году
  1. ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 6. — Uppsala, 1980. S. 156.
  2. ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 141, 181, 305, 720.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 600.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  6. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 83.
  7. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 111.
  8. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 48.
  9. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 69.
  10. ^ Пожалование Миндовга для Тевтонского ордена в Ливонии на всю Литовскую землю — фальсификат (1260), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  11. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 39.
  12. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 58.
  13. ^ ПСРЛ. Т. 3. — СПб., 1841. С. 59.
  14. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 40.
  15. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 193.
  16. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 74.
  17. ^ ПСРЛ. Т. 7. — СПб., 1856. С. 253.
  18. ^ ПСРЛ. Т. 7. — СПб., 1856. С. 167.
  19. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 143.
  20. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 2. — Warszawa, 2015. S. 121.
  21. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 192.
  22. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 66.
  23. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 94.

Літаратура

рэдагаваць