Гапонава
Гапо́нава[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Крайскага сельсавету.
Гапонава | |
трансьліт. Haponava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Лагойскі |
Сельсавет: | Крайскі |
Насельніцтва: | 4 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1774 |
Паштовы індэкс: | 223138 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°29′32″ пн. ш. 27°29′49″ у. д. / 54.49222° пн. ш. 27.49694° у. д.Каардынаты: 54°29′32″ пн. ш. 27°29′49″ у. д. / 54.49222° пн. ш. 27.49694° у. д. |
± Гапонава |
Гісторыя
рэдагавацьУ складзе Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ другой палове XIX стагодзьдзя фальварак, прыватная ўласнасьць у Крайскай воласьці Барысаўскага павету Мінскай губэрні.
У пачатку XX стагодзьдзя фальварак, 46 жыхароў, уваходзіў у Гапонаўскую сельскую грамаду, якой належалі 175 дзесяцін зямлі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Ўстаўной граматай Гапонава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі.
З 20 жніўня 1924 году вёска ў Крайскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 году Менскай акругі, з 20 лютага 1938 года Менскай вобласьці. У 1926 годзе 10 двароў, 65 жыхароў. У 1929 годзе на базе фальварка арганізаваны калгас «Прамень сацыялізму», працавала кузьня. У 1941 годзе 17 двароў, 61 жыхар.
У Другую сусьветную вайну гітлераўцы зьнішчылі 17 двароў, загубілі 2 жыхароў, 20 вяскоўцаў вывезьлі ў Нямеччыну, адзін жыхар загінуў на фронце.
З 25 сьнежня 1962 году ў Лагойскім раёне. Вёска ў калгасе імя Будзённага (цэнтар — Крайск).
Насельніцтва
рэдагаваць- 1969 год — 8 двароў, 34 жыхары
- 2002 год — 3 двары, 5 жыхароў
- 2009 год — 4 чалавекі[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі