Гаплагрупа N або, паводле агульнай намэнклятуры, N-M231 — гаплягрупа ДНК Y-храмасомы чалавека, характэрная для паўночнай Эўразіі.

Разьмеркаваньне гаплягрупы Y-храмасомы N

Паводле нацыянальных праектаў FamilytreeDNA, гаплягрупа N мае пашыранасьць ў летувісаў 56,6% (133/235), эстонцаў 51,3% (20/39), латышоў 40,5% (17/42), беларусаў 11,0% (11/100), румынаў 7,0% (4/57), малдаванаў 6,7% (4/60), украінцаў 6,9% (42/604), палякаў 5,3% (84/1576), вугорцаў 3,2% (14/436), чэхаў 2,8% (9/316), славакаў 2,0% (2/98), немцаў 0,5% (14/2553), грэкаў 0,5% (1/197).

Паводле іншых зьвестак, у гэтую гаплагрупу ўваходзяць 80% якутаў, 68% фінаў, 56% удмуртаў, 48% расейскіх буратаў (78% усходніх буратаў).

Сярод расейцаў да гаплягрупы N1a1 належаць:

Пытаньне прыналежнасьці Гедзімінавічаў

рэдагаваць

У адрозьнасьць ад Рурыкавічаў, у выпадку якіх праводзіўся ДНК-тэст парэшткаў гістарычнага Рурыкавіча — Аляксандра Неўскага — вядомыя парэшткі Гедзімінавічаў (а менавіта — Ягайлы і яго нашчадкаў, якія спачылі ў Вавэлі) не тэставаліся. Высновы пра прыналежнасьць Гедзімінавічаў да гаплягрупы N грунтуюцца на ДНК-тэстах чатырох меркаваных выхадцаў з княскіх родаў Маскоўскай дзяржавы (пазьнейшай Расейскай імпэрыі) — Трубяцкіх, Хаванскіх, Галіцыных і маскоўскага адгалінаваньня (з 1640 году) роду Чартарыйскіх[2].

  1. ^ Balanovsky O., Rootsi S., Pshenichnov A., Kivisild T., Churnosov M., Evseeva I., Pocheshkhova E., Boldyreva M., Yankovsky N.. Two Sources of the Russian Patrilineal Heritage in Their Eurasian Context // The American Journal of Human Genetics (English). Vol. 82, N. 1, 2008. P. 236—250.
  2. ^ Волков В. Г. Все ли Рюриковичи происходят от одного предка? Происхождение Рюрика и Гедимина в свете последних генетических исследований // Генеалогия допетровского времени: источниковедение, методология, исследования. СПб., 2012. С. 11—40.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць