Вішо́ў[1] (таксама Вішо́ва, н.) — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Вабічу. Цэнтар сельсавету Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзіцца за 20 км на ўсход ад Бялынічаў, за 24 км ад Магілёва.

Вішоў
лац. Višoŭ
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бялыніцкі
Сельсавет: Вішоўскі
Вышыня: 191 м н. у. м.
Насельніцтва: 1232 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2232
Паштовы індэкс: 213166
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′51.42″ пн. ш. 29°59′34.15″ у. д. / 53.98095° пн. ш. 29.9928194° у. д. / 53.98095; 29.9928194Каардынаты: 53°58′51.42″ пн. ш. 29°59′34.15″ у. д. / 53.98095° пн. ш. 29.9928194° у. д. / 53.98095; 29.9928194
Вішоў на мапе Беларусі ±
Вішоў
Вішоў
Вішоў
Вішоў
Вішоў
Вішоў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Віс або Віса (Wis, Wiso) — імя германскага паходжаньня[2]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова -віс- (-віш-) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны'[3].

Гісторыя

рэдагаваць
 
Царква ў Вішове, 1930 г.

Упершыню ўпамінаецца ў 1636 годзе як вёска ў складзе маёнтку Княжыцаў удавы вялікага пісара літоўскага Крыштапа Стэфана Сапегі Ганны Аляксандраўны (у дзявоцтве Галоўчынскай) у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[a]. На 1675 год вёска ў валоданьні Андрэя Аўрамовіча[b].

На 1996 год у вёсцы было 504 двары.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • 1910 год — 417 чалавек[4]
  • 1996 год — 1421 чалавек
  • 2009 год — 1232 чалавекі

Інфраструктура

рэдагаваць

Працуюць сярэдняя школа, Вішоўская сельская бібліятэка-філіял № 6 Бялыніцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі[5], Нежкаўская лекарская амбуляторыя, аптэка № 137 Магілёўскага ДУП «Фармацыя», пошта.

Па 2000 годзе ў вёсцы збудавалі Сьвята-Петра-Паўлаўскую царкву.

Эканоміка

рэдагаваць

СПК «Калгас „Радзіма“».

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Дзеюць база адпачынку «Вабіч» і іузэй СПК "Калгас «Радзіма»[6]

Помнікі: Братэрскія могілкі савецкіх воінаў; Помнік землякам (1950).

Славутасьці

рэдагаваць
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVIII—XIX стагодзьдзі)
  1. ^ НГАБ. Ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 31.
  2. ^ НГАБ. Ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1622.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 9.
  5. ^ Сайт ДУК «Бялыніцкая ЦБС»
  6. ^ В агрогородке Вишов Белыничского района состоялось торжественное открытие музея // Информационное агентство «Могилёвские ведомости» Архівавана 4 сакавіка 2016. (рас.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1997 Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — С. 242.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 16. — 64 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-173-0 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць