Аляксандар Галоўчынскі
(пам. 1617) ваявода амсьціслаўскі
Аляксандар Галоўчынскі (каля 1570 — 12 траўня 1617) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян жамойцкі (1604—1614), ваявода амсьціслаўскі (з 1614).
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1570 |
Памёр | 12 траўня 1617 |
Пахаваны | |
Род | Галоўчынскія |
Бацькі | Яраслаў Галоўчынскі Невядомая з Хадкевічаў |
Жонка | Альжбета з Валовічаў |
Дзеці | Самуэль, Ганна |
Трымаў Лідзкае староства (1602—1613) і Вількійскую дзяржаву (з 1616).
Біяграфія
рэдагавацьЗ княскага роду Галоўчынскіх гербу «Лебедзь», сын Яраслава і ягонай жонкі з Хадкевічаў. Меў брата Канстантына.
Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўская дзяржавай (Смаленскай кампаніі 1609), у мірных перамовах з маскоўскімі пасламі ў 1615. Перайшоў у каталіцтва[2].
Ажаніўся з Альжбетай, дачкой слонімскага старосты Міхала Валовіча. У шлюбе меў сына Самуэля і дачку Ганну (? — 1643), жонку пісара вялікага літоўскага Крыштапа Стэфана Сапегі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 127.
- ^ Пазднякоў В. Галоўчынскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 489.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4