Чаркаская вобласьць

Чарка́ская во́бласьць (па-ўкраінску: Черкаська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 20,9 тыс. км². Насельніцтва — 1,341 млн чалавек (2006 год). Адміністрацыйны цэнтар — места Чаркасы.

Чаркаская вобласьць
Черкаська область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Чаркасы
Улучае 20 раёнаў, гарады абласнога падпарадкаваньня
Найбольшы горад Чаркасы
Іншыя буйныя гарады Залатаноша, Сьмела, Умань
Дата ўтварэньня 4 студзеня 1954 року
Губэрнатар Юры Ткачэнка
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
1,341 млн (2,86%, 14-е месца)
Шчыльнасьць 64,19 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 90%, расейцы — 8%, іншыя — 2%
Плошча 20,9 тыс. км² (3,46%)
Вышыня па-над узр. м.
 · найніжэйшы пункт

 275 м
Месцазнаходжаньне
Чаркаская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-71
Тэлефонны код +38 047
Паштовыя індэксы 18xxx, 19xxx, 20xxx
Інтэрнэт-дамэн cherkassy.ua; ck.ua
Код аўтам. нумароў СА
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічныя зьвесткі

рэдагаваць

Месцазнаходжаньне

рэдагаваць

Разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы Ўкраіны.

На ўсходзе мяжуе з Палтаўскай вобласьцю, на поўдні — з Кіраваградзкай вобласьцюй, на захадзе — зь Віньніцкай вобласьцю. На поўначы мяжуе зь Кіеўскай вобласьцю.

Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 150 км, з захаду на ўсход — 245 км.

Клімат умерана кантынэнтальны зь цёплым, часам сьпякотным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені — 5,9°С, у ліпені — +19,5°С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 450—520 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду — 160—170 дзён.

Тэрыторыя вобласьці ў цэлым раўнінная і ўмоўна падзяляецца на дзьве часткі — правабярэжную ды левабярэжную. Большая частка правабярэжжа разьмешчана ў межах Прыдняпроўскага ўзвышша. У прылеглай да Дняпра частцы знаходзіцца забалочаная Ірдына-Цясмынская нізіва. Уздоўж даліны Дняпра на 70 км цягнецца Канеўска-Машнагорскі камлюк. Значныя ўзвышэньні рэльефу надаюць тэрыторыі горны характар. Гэты раён называюць Канеўскімі горамі й Машнагорамі. Нізінны, месцамі забалочаны рэльеф мае левабярэжная частка вобласьці, якая разьмешчаная ў межах Прыдняпроўскай нізіны.

У глебавым пакрыцьці на правабярэжжы пераважаюць чарназёмы, на ўзвышаных месцах — шэрыя й сьветла-шэрыя глебы. На левабярэжжы пашыраны дзярнова-глеевыя, магутныя лугавыя й дзярнова-падзолістыя глебы.

Карысныя выкапні

рэдагаваць

Вобласьць багатая на нярудныя выкапні, перадусім будаўнічыя матэрыялы: граніты, гліны (бэнтанітавыя, палігарскітавыя, вогнетрывалыя — кааліны) кварцавыя пяскі, аздабленчы камень, лупнякі. Сярод паліўных рэсурсаў пераважае буры вугаль ды торф.

Левабярэжная частка вобласьці мае значныя запасы мінэральна-лекавальных водаў кшталту «Міргародзкая», узьведзена ды эксплюатуецца радовішча радонавых водаў.

Водныя аб'екты

рэдагаваць

Па вобласьці цякуць 1037 рэчак, якія належаць да басэйнаў Дняпра й Паўднёвага Бугу. Галоўная рака — Дняпро (правыя прытокі — Рось, Вальшанка, Цясмын (133 км), левыя — Супой, Сула. Да басэйну Паўднёвага Бугу належаць рэкі Горскі Цікыч, Гнілы Цікыч, Ятрань. Найбуйнейшыя вадасховішчы — Канеўскае ды Крамянчуцкае, акрамя гэтага пабудавана 37 невялікіх вадасховішчаў і звыш гэтага існуе 2,3 тысячаў азёраў, сажалак ды вадаёмаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Тэрыторыя цяперашняй Чаркаскай вобласьці была заселеная ў эпоху палеаліту (прыблізна 40 тысячаў рокаў таму).

У раньнім Сярэднявеччы гэтыя землі ўваходзілі ў Кіеўскую Русь. Але ў 1239—1240 рр. уся тэрыторыя Чаркашчыны была спустошаная Мангола-татарскай навалай.

У позьнім сярэднявеччы тэрыторыя сучаснай вобласьці была далучаная да Вялікага Княства Літоўскага і ўвайшлі ў склад Кіеўскага ваяводзтва.

Пасьля Люблінскай вуніі і ўтварэньня Рэчы Паспалітай пачынае ўзмацьняцца фэадальны прыгон, што вядзе да сялянскіх паўстаньняў. У выніку, 18 (8) студзеня 1654 року Пераяслаўская рада ўхваліла рашэньне пра ўтварэньне зьвязу паміж Русьсю і Масковіяй.

Пасьля задушэньня бальшавікамі УНР Чаркашчына ўвайшла ў склад УССР. Чаркаская вобласьць УССР была ўтвораная 7 студзеня 1954 року.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

Вобласьць налічвае 20 адміністрацыйна-тэрытарыяльных раёнаў, 16 местаў, зь якіх 6 — абласнога значэньня, 15 мястэчак, 101 пасёлак, 723 вёскі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Чаркаская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў