Сінюха (прытока Паўднёвага Бугу)

Сіню́ха (па-ўкраінску: Синюха), даўней Сінія Воды[1] — рака на Прыдняпроўскім узвышшы, левы прыток Паўднёвага Буга.

Рака
Сінюха
Агульныя зьвесткі
Выток Velyka Vys[d] і Tykicz[d]
Вусьце Паўднёвы Буг
Краіны басэйну Украіна
Вобласьці Мікалаеўская вобласьць і Кіраваградзкая вобласьць
Даўжыня 111 км
Плошча басэйну 16 725 км²

У 1362 року на гэтай рэчцы прыкладна каля сучаснага места Першамайск адбылася бітва на Сініх Водах паміж вялікім князем літоўскім Альгердам і войскамі трох татарскіх князёў — васалаў Залатой Арды. У выніку гэтай бітвы Вялікае Княства Літоўскае атрымала Прычарнаморскія землі ў вусьці ракі Сэрат, басэйнах Днястра і Паўднёвага Буга, паўднёвае Падняпроўе, Падольскую, Пераяслаўскую і Валынскую землі.

  1. ^ Сінія Воды // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 568