Давіл Расьціславіч

Давіл Расьціславіч — гіпатэтычны князь віленскі (па 1130-х) з дынастыі полацкіх князёў Рагвалодавічаў.

Давіл Расьціславіч
лац. Davił Raścisłavič
Асабістыя зьвесткі
Нашчадкі Від
Дынастыя Рагвалодавічы
Бацька Расьціслаў Рагвалодавіч

Імя рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Давіл і Імёны ліцьвінаў

Даўвіла або Давіла (Dauwila, Davila) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[4]. Такім парадкам, імя Давіл азначае «воля здольнасьці»[2].

Адпаведнасьць імя Давіла германскаму імю Davila, засьведчанаму ў VII ст., сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: князя Полотцкого Ростислава Рогволодовича детей Давила князя да брата его Мовколда князя… князь Давилъ (Васкрасенскі летапіс)[6].

Біяграфія рэдагаваць

Паводле Васкрасенскага летапісу, быў сынам полацкага князя Расьціслава Рагвалодавіча. У 1129 годзе за валадараньнем вялікага князя кіеўскага Мсьціслава Ўладзімеравіча адбылася прымусовая высылка полацкіх князёў у Бізантыю. Сярод высланых князёў меркавана быў Давіл разам з бацькам і малодшым братам Маўкольдам. Пазьней на запросіны віленцаў Давіл заняў сталец Віленскага ўдзельнага княства.

Васкрасенскі летапіс называў Давіла бацькам Віда і, такім парадкам, продкам усіх Гедзімінавічаў.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406.
  2. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  3. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie // Proceedings of the Eighth International Congress of Onomastic Sciences. — De Gruyter Mouton, 1966. P. 479.
  6. ^ ПСРЛ. Т. 7. — СПб., 1856. С. 165, 253