Расьціслаў Усяславіч

(Перанакіравана з «Расьціслаў Рагвалодавіч»)

Расьціслаў Усяславіч або Расьціслаў Рагвалодавіч — князь полацкі ў XII стагодзьдзі.

Расьціслаў Усяславіч
лац. Raścisłaŭ Usiasłavič
полацкі князь
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся не раней за 1070
Памёр не раней за 1130
Нашчадкі Маўкольд Расьціславіч, Давіл Расьціславіч
Дынастыя Рагвалодавічы
Бацька Усяслаў Брачыславіч

Біяграфія

рэдагаваць

Адзін з малодшых сыноў Усяслава Брачыславіча. У 1129 годзе вялікі князь кіеўскі Мсьціслаў Уладзімеравіч выслаў Расьціслава Ўсяславіча разам зь іншымі полацкімі князямі ў Бізантыю[1].

Паводле Васкрасенскага летапісу (XVI ст.), у 1130-я гадох або пазьней жыхары Віленскага княства запрасілі зь Бізантыі сыноў князя Расьціслава Рагвалодавіча — Давіла і Маўкольда, старэйшы з братоў стаў княжыць у Вільні. Паводле гэтага ж летапісу, Давіл і Маўкольд былі пачынальнікамі дынастыі вялікіх князёў літоўскіх[2].

  1. ^ Пазднякоў В. Расціслаў Усяславіч // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 113.
  2. ^ Ермаловіч М. Віленскае княства // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 273.

Літаратура

рэдагаваць