Маўкольд Расьціславіч
Маўкольд Расьціславіч — гіпатэтычны князь віленскі (па 1130-х) з дынастыі полацкіх князёў Рагвалодавічаў.
Маўкольд Расьціславіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нашчадкі | Міндоўг |
Дынастыя | Рагвалодавічы |
Бацька | Расьціслаў Рагвалодавіч |
Імя рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Мальгаўд (Maalgaudus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова мал- (імя ліцьвінаў Малейка; германскае імя Malicho) паходзіць ад гоцкага malan 'малоць'[2], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[3] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: князя Полотцкого Ростислава Рогволодовича детей Давила князя да брата его Мовколда князя… князь Давилъ брать Мовколдовъ болшей… у Мовколда князя сынъ князь Миндовгъ (Васкрасенскі летапіс)[5].
Біяграфія рэдагаваць
Паводле Васкрасенскага летапісу, быў сынам полацкага князя Расьціслава Рагвалодавіча. У 1129 годзе за валадараньнем вялікага князя кіеўскага Мсьціслава Ўладзімеравіча адбылася прымусовая высылка полацкіх князёў у Бізантыю. Сярод высланых князёў меркавана быў Маўкольд разам з бацькам і старэйшым братам Давілам. Пазьней на запросіны віленцаў Маўкольд заняў сталец Віленскага ўдзельнага княства.
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 164.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ ПСРЛ. Т. 7. — СПб., 1856. С. 165, 253
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 35.