Колішні калегіюм езуітаў
Колішні калегіюм езуітаў

Воршаместа ў Беларусі, у вярхоўі Дняпра пры ўтоку ў яго ракі Аршыцы. Адміністрацыйны цэнтар раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 115 052 чалавекі. Знаходзіцца за 93 км ад Віцебску. Вузел чыгунак (лініі на Менск, Магілёў, Крычаў, Смаленск, Віцебск, Лепель) і аўтамабільных дарог.

Ворша — магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Віцебшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі магілёўскага барока комплекс Куцеінскага Богаяўленскага манастыра з царквой Сьвятой Тройцы, барокавыя езуіцкі калегіюм, манастыр базылянаў, кляштары бэрнардынаў, трынітарыяў і францішканаў, барокава-клясыцыстычны дамініканскі касьцёл Сьвятога Язэпа, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся мураваны замак, касьцёлы Сьвятога Міхала Арханёла (езуіцкі) і Найсьвяцейшай Панны Марыі (бэрнардынскі), помнікі архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі. Значную частку мясцовых славутасьцяў зьнішчылі за савецкімі часам: комплекс Куцеінскага Прачысьценскага манастыра ў стылі магілёўскага барока, касьцёлы Сьвятога Антонія (францішканскі) і Найсьвяцейшай Тройцы (трынітарскі), цэрквы Раства Багародзіцы, базылянскую Покрыва Багародзіцы (віленскае барока) і могілкавую Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.
(артыкул цалкам…)