Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў (Ворша)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Краіна Беларусь
Места Ворша
Каардынаты 54°30′19.49″ пн. ш. 30°24′57.96″ у. д. / 54.5054139° пн. ш. 30.4161° у. д. / 54.5054139; 30.4161Каардынаты: 54°30′19.49″ пн. ш. 30°24′57.96″ у. д. / 54.5054139° пн. ш. 30.4161° у. д. / 54.5054139; 30.4161
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня 1649, 1780
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Воршы. Знаходзіцца на Зааршыньні[a]. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1845 году. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Аршанскага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зьнішчылі кляштарны корпус.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялкае Княства Літоўскае

рэдагаваць
   
Геранім Друцкі-Сакалінскі і яго жонка Грызэльда з Станкевічаў. Партрэты з касьцёла
 
У панараме места, 1840 г.

У 1649 годзе князь Геранім Альбрэхт Друцкі-Сакалінскі запрасіў у Воршу манахаў-дамініканаў і збудаваў ім драўляны касьцёл пад тытулам Анёлаў (апекуноў Літоўскай правінцыі).

Пры кляштары існаваў шпіталь на 10 ложкаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1780—1808 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1845 годзе расейскі ўлады ліквідавалі кляштар, а пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня — зруйнавалі ў 1863 годзе вежы касьцёла як пакараньне за актыўны ўдзел каталікоў у выступленьні. Прыкладна ў гэты ж час яны зьнішчылі кляштарны корпус.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1937 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і прыстасавалі яго пад дом культуры будаўнікоў. У 1950-я гады помнік перабудавалі.

У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.

Архітэктура

рэдагаваць

Касьцёл — помнік архітэктуры барока з элемэнтамі клясыцызму. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Фасад падзяляўся на 3 часткі, разьмежаваныя глыбокімі прастакутнымі нішамі з лучковымі аконнымі праёмамі. Фасад завяршаецца прастакутным 2-ярусным атыкам, раней меў трыкутны франтон, які пераходзіў да роўніцы фасаду бакавымі акруглымі прасьценкамі. У цэнтры атыка авальная люкарня. Ад пачатку плястыку фасаду ўзбагачалі кутнія калёны, пілястры, тонка прафіляваныя карнізныя паясы, дэкаратыўныя вазы.

У інтэр'еры захоўваліся партрэты фундатара кляштару Гераніма Альбрэхта Друцкага-Саколінскага і ягонай жонкі[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 6
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000120