Царква Раства Багародзіцы (Ворша)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Раства Багародзіцы
| |
Царква Раства Багародзіцы, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°30′22.08″ пн. ш. 30°25′03.52″ у. д. / 54.5061333° пн. ш. 30.4176444° у. д.Каардынаты: 54°30′22.08″ пн. ш. 30°25′03.52″ у. д. / 54.5061333° пн. ш. 30.4176444° у. д. |
Архітэктурны стыль | барока, клясыцызм |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Царква Раства Багародзіцы | |
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Раства Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіцца пры ўтоку ракі Аршыцы ў Дняпро, на Зааршыньні[b]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.
Утварала адзіны ансамбль з службовым корпусам, над якіх узвышалася вежа-званіца. У 1961 годзе савецкія ўлады зруйнавалі ўвесь комплекс, у 2000-я гады царкву аднавілі на старых падмурках.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваную царкву ў Воршы збудавалі ў 1661 годзе. На пляне места 1770 году яна значыцца насупраць замка і гарадзішча.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай, калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць. У 1781 годзе яна мела назву саборнай у імя Раства Багародзіцы. У XIX ст. царкву пераасьвяцілі ў імя Сьвятога Мікалая.
Будынак царквы рамантаваўся ў 1818 годзе. На пляне 1843 году перад царквой значыцца званіца.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1961 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву разам з званіцай. У 1994—1995 гадох праводзіліся археалягічныя дасьледваньні падмуркаў царквы[1].
У 2000-я гады Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату аднавіў царкву на старых падмурках, аднак пры адбудове аўтэнтычныя барокавыя купалы-бані з 4-канцовымі крыжамі замянілі на маскоўскія пахалочаныя купалы-цыбуліны з 8-канцовымі крыжмі.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да клясыцызму. Гэта цэнтрычны кубападобны аб’ём з завяршэньнем у выглядзе магутнага паўсфэрычнага купала, над якім узвышаецца 8-гранны ліхтар. Падобныя вежы адзначаюць куты асноўнага аб’ёму. Рысы барока выявіліся ў плястыцы вежаў і авальных люкарнах у аснове купала, складана пряфіляваных антаблемэнтах, плястычных ліштвах прастакутных аконных праёмаў. Рысы клясыцызму — у аднолькавых кампазыцыях роўнічных фасадаў, завершаных трыкутнымі франтонамі, антаблемэнце з дарычным фрызам, парных паўкалёнах. Да асноўнага аб’ёму восьсю ўсход—захад далучаецца акруглая апсыда з бакавымі рызьніцамі і прытвор. Будынак мае галоўны і 2 бакавыя ўваходы.
Інтэр’ер ў стылі позьняга барока меў багатую плястыку. Пад царквой існавала крыпта з пахаваньнямі[2].
Побач з царквой стаяў службовы корпус зь вежай-званіцай, які выходзіў на вуліцу.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
1818 г.
-
XIX ст.
-
1840 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1895 г.
-
1895 г.
-
1904 г.
-
1907 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
ліпень 1941 г.
-
6 верасьня 1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1942 г.
-
па 1944 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
З боку Аршыцы
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Левко О. Н. Культовые памятники Орши конца XVI-XVIII вв.: (историко-археол. исслед.). — Орша, 1996.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.