Вікіпэдыя:Правілы абароны старонак

(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:Абарона старонак»)
Скарачэньне:
ВП:ПАС

Адміністратары Вікіпэдыі маюць магчымасьць абараняць артыкулы ад рэдагаваньняў, так што тэкст артыкула застанецца бачным усім, але выправіць гэты тэкст зможа толькі адміністратар. Адміністратары таксама могуць абараніць артыкул ад перайменаваньня і абараніць выявы ад перазапісу. Але гэтыя магчымасьці могуць ужывацца адміністратарамі толькі ў абмежаванай колькасьці выпадкаў.

Правілы ўсталяваньня абароныРэдагаваць

Бесьперапынная абаронаРэдагаваць

Бесьперапынная абарона можа ўжывацца ў наступных выпадках:

  • каб абараніць найбольш папулярныя старонкі (напрыклад, каб абараніць галоўную старонку);
  • каб абараніць цэласнасьць лягатыпаў Вікіпэдыі;
  • каб абараніць тэксты ліцэнзіяў і аўтарскіх правоў;
  • каб абараніць прэс-рэлізы;
  • каб абараніць сыстэмныя і службовыя старонкі;
  • каб абараніць старонкі ўдзельнікаў і абмеркаваньні ўдзельнікаў, калі гэтыя старонкі часта вандалізуюць.

Часовая абаронаРэдагаваць

Часовая абарона можа ўжывацца ў наступных выпадках:

  • каб выклікаць перапынак у вайне рэдагаваньняў;
  • каб абараніць артыкул або выяву, якія бесьперапынна церпяць ад вандалізму або рэдагуюцца з боку заблякаванага ўдзельніка;
  • каб абараніць старонку ад рэдагаваньняў пры высьвятленьні магчымай памылкі праграмнага забесьпячэньня MediaWiki.

Абмежаваньні абароны старонакРэдагаваць

Існуюць пэўныя абмежаваньні на ўсталяваньне абароны ад рэдагаваньняў:

  • адміністратар ня мусіць абараняць артыкул, калі ён сам уцягнуўся ў напісаньне або ў дыскусію датычна артыкула;
  • абарона ўсякай вэрсіі артыкула прынцыпова ня мае выказваць падтрымку менавіта гэтай вэрсіі артыкула;
  • старонкі абмеркаваньня наогул ня мусяць абараняцца (хіба што ў скрайнім выпадку).

Прапановы абараніць старонкуРэдагаваць

Удзельнікі, якія не зьяўляюцца адміністратарамі, могуць вылучаць прапановы абараніць пэўную старонку на Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў.

Пазнака абароны старонкіРэдагаваць

Каб паказаць, што старонку абаранілі і прапанаваць ўдзельнікам, якія захочуць яе зьмяніць, зрабіць гэта шляхам аргумэнтаванай прапановы зьменаў на старонцы абмеркаваньня, зьмясьціце над тэкстам абароненай старонкі шаблён {{Абарона}}.