Вікінг (цягнік)
«Ві́кінг» — камбінаваны цягнік, які з 6 лютага 2003 году праходзіць празь Беларусь ад украінскага порта Ільлічэўск (Адэская вобласьць) да Клайпедзкага порта ў Летуве[1].
«Вікінг» | |
Прывад | лякаматыў |
---|---|
Пэрыяд | ад 6 лютага 2003 году |
Сфэра прымяненьня | грузаперавозкі |
Інфраструктура | чыгунка |
На 2020 год удзельнікамі грузаперавозак цягніком былі чыгункі 6 краінаў Эўропы і 2 краінаў Азіі: Беларуская чыгунка, «Летувіская чыгунка», «Украінская чыгунка», «Грузаперавозкі Баўгарскай дзяржаўнай чыгункі», «Чыгунка Малдовы», «Грузы Румынскай чыгункі», «Грузінская чыгунка» і «Азэрбайджанская чыгунка»[2]. Адпаведна зь Ільлічэўска плаваў марскі паром у баўгарскую Варну, грузінскія Батумі і Поці, а таксама турэцкія Самсун і Стамбул[3]. Цягнік «Вікінг» мог перавозіць 8 відаў кантэйнэраў: 3-тонны (2400 кг і 5 кубамэтраў); 5-тонны (3800 кг і 10,4 кубамэтры); 20-футавы звычайны (21,8 тоны і 33,1 кубамэтры), узмоцнены (28,18 тоны і 32,6 кубамэтры) і адкрыты (21,6 тоны і 32,1 кубамэтры); 40-футавы звычайны (26 780 кг і 67,6 кубамэтры), павышанай ёмістасьці (26 510 кг і 75,4 кубамэтры) і адкрыты (26 630 кг і 66,2 кубамэтры)[4].
Станцыі
рэдагавацьНа 2020 год для цягніка «Вікінг» адчынілі 53 чыгуначныя станцыі ў 5 краінах:
- Летува (7) — Клайпедзкі порт, Радзівілішкі, Коўна, Рымкі(lt), Павільле(lt), Войдаты(lt) і Дружба(lt);
- Беларусь (14) — Ліда, Калядзічы, Барысаў, Бярэзіна (станцыя), Полацак, Віцебск, Воршаў-Ўсходняя, Магілёў 2, Цэнтраліт (Гомель) і Каленкавічы, а таксама Аўльс, Баранавічы-Цэнтральныя, Берасьце-Паўночнае і Пінск;
- Украіна (17) — Віньніца, Новая Баравая, Кіеў-Ліскі, Палтава-Кіеўская, Чарнаморская, Адэса-Ліскі, Адэса-Порт, Ільлічэўск-Паромная, а таксама Індустрыяльная, Харкаў-Ліскі, Данецк-Ліскі, Нікапаль, Новамаскоўск-Дняпроўскі, Днепрапятроўск-Ліскі, Стаханаў, Луганск-Ліскі і Запарожжа-Левае;
- Малдова (5) — Бэндэр 2, Джурджулешць, Кішынёў, Рэўцел і Ўнгень;
- Баўгарыя (10) — Варна-Паромная, Драгаман, Кулата, Плоўдзіў, Русе Север, Сьвіленград, Сафія-Таварная, Стара Загора, Шумен і Яна[5].
Беларусь
рэдагавацьНа 2020 год дастаўка цягніком «Вікінг» з Калядзічаў (Менскі раён) у Ільлічэўск каштавала ад 550 $ за 20-футавы гружоны кантэйнэр да 905 $ за 45-футавы[6]. Апэратарам цягніка ў Беларусі выступаў «Белінтэртранс - транспартна-лягістычны цэнтар» («БТЛЦ»)[7].
Мінуўшчына
рэдагаваць6 лютага 2003 году ў Адэсе (Украіна) сфармавалі першы камбінаваны цягнік «Вікінг», які прайшоў празь Беларусь у Летуву. Чыгуначны шлях злучыў марскія кантэйнэрныя лініі Балтыйскага і Чорнага мора. У склад цягніка ўлучылі плятформы з буйнагабарытнымі кантэйнэрамі. У 2012 годзе да праекту «Вікінг» далучылася Баўгарыя, а ў 2013-м — Малдова[8]. У 2014 годзе дадалася Румынія, у 2015-м — Грузія, а ў 2016-м — Азэрбайджан.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аб праекце (рас.) // Цягнік «Вікінг», 2020 г. Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
- ^ Супольнікі (рас.) // Цягнік «Вікінг», 2020 г. Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
- ^ Марская дзялянка (рас.) // Цягнік «Вікінг», 2020 г. Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
- ^ Віды кантэйнэраў (рас.) // Цягнік «Вікінг», 2020 г. Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
- ^ Маршрут-расклад (рас.) // Цягнік «Вікінг», 2020 г. Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
- ^ Стаўкі (рас.) // Цягнік «Вікінг», 2020 г. Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
- ^ Апэратары (рас.) // Цягнік «Вікінг», 2020 г. Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
- ^ Нэлі Зігуля. Інтэрнацыянальны «Вікінг» // Зьвязда : газэта. — 10 сьнежня 2013. — № 232 (27597). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кантакты (рас.) // Цягнік «Вікінг», 2020 г. Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
- Навіны (рас.)
- Прэс-цэнтар
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |