Вялікія Вікаравічы
Вялі́кія Ві́каравічы[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Гарыні. Уваходзяць у склад Струскага сельсавету Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца на поўдзень ад возера Віры, на поўнач ад вёскі Стругі, на ўсход ад Малых Вікаравічаў.
Вялікія Вікаравічы лац. Vialikija Vikaravičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Столінскі |
Сельсавет: | Струскі |
Вышыня: | 145 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 714 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1655 |
Паштовы індэкс: | 225511 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°51′53″ пн. ш. 26°53′42″ у. д. / 51.86472° пн. ш. 26.895° у. д.Каардынаты: 51°51′53″ пн. ш. 26°53′42″ у. д. / 51.86472° пн. ш. 26.895° у. д. |
± Вялікія Вікаравічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьВігер або Вігар, пазьней Вікер або Вікар (Wiger, Wighar, Wicker, Vikar) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wiker[7]. У рускіх берасьцяных граматах адзначалася германскае імя Вігар[8].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1909 год — 372 чалавекі[9]
- 1999 год — 850 чалавек
- 2010 год — 714 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 270.
- ^ S. 1584.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 101, 287.
- ^ Sitzmann A. Die skandinavischen Personennamen in den Birkenrindeninschriften // Scando-Slavica. T. 53, 2007. S. 29.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 27.