Вігер — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Wiger
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wigo + Heri
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вікар
Зьвязаныя імёны Ervig
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вігер»

Паходжаньне

рэдагаваць

Вігер або Вігар, пазьней Вікер або Вікар (Wiger, Wighar, Wicker, Vikar) і Ервіг (Ervig) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wiker[6].

У рускіх берасьцяных граматах адзначалася германскае імя Вігар[7].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Вігер (Wigier)[8]

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Krystyna Wigier (1811 год)[9].

Носьбіты

рэдагаваць

У гістарычнай Прусіі каля Фрыдлянду існавала вёска Вікераў (Wickerau у 1449 годзе).

На гістарычнай Піншчыне існуюць вёскі Вялікія Вікаравічы і Малыя Вікаравічы.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 782, 1584.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 101, 287.
  7. ^ Sitzmann A. Die skandinavischen Personennamen in den Birkenrindeninschriften // Scando-Slavica. T. 53, 2007. S. 29.
  8. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 357.
  9. ^ Puszołaty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego