Вялікая Вялікая
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Вялі́кая Вялі́кая[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 2 км на поўнач ад аўтадарогі Слонім — Высокае (Р85), за 11 км на поўдзень ад Камянцу, за 27 км на поўнач ад Берасьця, за 28 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Берасьце — Баранавічы. Уваходзіць у Відамлянскі сельсавет.
Вялікая Вялікая | |
трансьліт. Vialikaja Vialikaja | |
Першыя згадкі: | 17 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Відамлянскі |
Насельніцтва: | 12 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225067[1] |
СААТА: | 1240808011 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°20′15″ пн. ш. 23°44′42″ у. д. / 52.3375° пн. ш. 23.745° у. д.Каардынаты: 52°20′15″ пн. ш. 23°44′42″ у. д. / 52.3375° пн. ш. 23.745° у. д. |
± Вялікая Вялікая |
Гісторыя
рэдагаваць- 1646: упершыню вёска згадваецца ў судовых справах, уваходзіла ў Берасьцейскі павет і ваяводзтва ВКЛ.
- 1795: у складзе Расейскай імпэрыі.
- 2-я палова XIX ст.: вёска ў Камянец-Літоўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні.
- 1897: паводле перапісу 14 двароў, 97 жыхароў.
- 1921: у складзе Камянец-Літоўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Відамлянскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 20 двароў, 165 жыхароў.
- 1949: спачатку арганізаваны калгас «Сьветлы шлях», з кастрычніка ў складзе калгасу «Кастрычнік».
- 1960: 69 жыхароў.
- 1970: 61 жыхар.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 12 жыхароў
- 2005 год — 9 жыхароў, 7 двароў[3]
- 1999 год — 14 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе ААТ «Відамлянскае».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 163
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 32
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 32.