Самахвалавіцкі раён
Самахва́лавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 гадах. Цэнтар — мястэчка Самахвалавічы.
Самахвалавіцкі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Самахвалавічы |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасаваньня | 18 студзеня 1931 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьСамахвалавіцкі раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Менскай акругі (з 26 ліпеня 1930 у прамым падпарадкаваньні БССР). 20 жніўня таго ж году быў падзелены на 15 сельсаветаў:
- Азерскі
- Гатаўскі
- Грычынскі
- Дудзіцкі
- Кайкаўскі
- Каралішчавіцкі
- Крупіцкі
- Навадворскі
- Падгайскі
- Рубілкаўскі
- Самахвалавіцкі
- Сеніцкі
- Строчыцкі
- Трасцянецкі
- Узьлянскі
21 жніўня 1925 года быў утвораны Азярычынскі (Азярышчанскі) сельсавет. 4 жніўня 1927 да раёна далучаны Цепленскі сельсавет скасаванага Шацкага раёна.
18 студзеня 1931 году раён быў скасаваны. Азерскі, Крупіцкі і Рубілкаўскі сельсаветы былі перададзены Койданаўскаму раёну; Азярычынскі (Азярышчанскі), Дудзіцкі, Узьлянскі сельсаветы — Пухавіцкаму раёну; Кайкаўскі сельсавет — Сьмілавіцкаму раёну; Цепленскі сельсавет — Узьдзенскаму раёну. Гатаўскі, Грычынскі, Каралішчавіцкі, Навадворскі, Падгайскі, Самахвалавіцкі, Сеніцкі, Строчыцкі і Трасьцянецкі сельсаветы былі аддадзены ў падпарадкаваньне Менскага гарадзкога савету (уключаны ў гарадзкую рысу гораду Менску).
Літаратура
рэдагаваць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- 137 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. Самахвалавіцкі раён.