Вугорская мова ва Ўкраіне

Вугорская мова ва Ўкраі́не (укр. угорська мова в Україні) — адна з моваў нацыянальных меншасьцяў Украіны, у вялікай ступені распаўсюджаная сярод вугорцаў краіны, а таксама прадстаўнікоў некаторых іншых этнічных групаў. Пашыраная пераважна ў Закарпацкай вобласьці краіны ў асяродзьдзі жыхароў, што кампактна пражываюць уздоўж мяжы Ўкраіны з Вугоршчынай.

Гісторыя

рэдагаваць

Большасьцю сучасных гісторыкаў лічыцца, што паходжаньне вугорцаў зьвязанае зь міграцыяй некаторых фіна-вугорскіх плямёнаў з поўдня Заходняй Сыбіры ў Эўропу, якая адбылася прыблізна на мяжы першага й другога тысячагодзьдзяў. Плямёны вуграў, дасягнуўшы тэрыторыі Ўкраіны, часткова аселі на сучасных памежных тэрыторыях Закарпацьця, у пэўнай ступені выцесьніўшы ранейшае славянскае насельніцтва, тады як астатнія прасунуліся далей на паўднёвы захад і далі пачатак вугорскай дзяржаўнасьці.

Ужо з раньніх часоў існаваньня ўсходнеславянскіх княстваў Кіеўскае Русі землі Закарпацьця трапляюць у склад вугорскае краіны. З канца XVII ст. сучасная Вугоршчына й землі пад яе кантролем трапляюць пад кантроль Аўстрыі, але незважаючы на гэта вугорская арыстакратыя захавала досыць высокі статус разам з уласнай мовай на ўсіх не-вугорскіх тэрыторыях. Статус-кво працягнуўся й па рэарганізацыі Аўстрыі ў Аўстра-Вугоршчыну, у якой Закарпацьце, у адрозьненьне ад іншых заходнеўкраінскіх земляў, было аднесенае да Каралеўства Вугоршчына — адной з складовых частак Аўстра-Вугоршчыны.

У сярэдзіне ХХ ст. Закарпацьце канчаткова аб’ядноўваецца зь іншымі ўкраінскімі тэрыторыямі, трапляючы ў склад УССР. З гэтага моманту адзначаецца некаторае скарачэньне дзелі вугорскай мовы як роднай, але ў цэлым яе становішча сярод вугорцаў досыць моцнае, а некаторыя іншыя этнасы (напрыклад, мясцовыя цыганы) часта ўказваюць вугорскую мову ў якасьці роднай.

У сучаснай Украіне вугорская мова трапіла ў сьпіс моваў, на якія распаўсюджваецца дзеяньне Эўрапейскае Хартыі рэгіянальных моваў, а таксама адпаведнага закону, прынятага Ўкраінай. Згодна з гэтым вугорская мова атрымала рэгіянальны статус у некаторых рэгіёнах Закарпацкае вобласьці краіны. Рэгіянальны статус дазваляе выкарыстоўваць мову ў некаторых мясцовых галінах дзейнасьці поруч зь дзяржаўнай мовай краіны.

Статыстыка

рэдагаваць
 
Вугорская мова як родная па раёнах і мескіх рада Украіны (2001)
 
Найбольш распаўсюджаныя мовы ў сельскіх і мескіх радах Закарпацкае вобласьці (вугорская — карычневым)
 
Адсоткавая дзеля вугорскамоўных ад насельніцтва сельскіх і мескіх радаў Закарпацкае вобласьці

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2001 году ва Ўкраіне вугорскую мову ўказалі ў якасьці роднай 156 566 асобаў[1], у тым ліку 95,4% (149 431) этнічных вугорцаў. У Закарпацкай вобласьці вугорскую мову лічаць роднай 97% этнічных вугорцаў ды 62% цыганоў, а таксама прыкметная частка славакаў і чэхаў.

Ніжэй прыведзеная статыстыка зьмены дзелі вугорскае мовы як роднай сярод вугорцаў Украіны[2][3][4].

1979 1989 2001
вугорская 96,7% 95,6% 95,4%
украінская 1,9% 2,6% 3,4%
расейская 1,3% 1,6% 1,0%
іншая 0,1% 0,2% 0,2%

Адсоткавая дзеля вольнага валоданьня вугорскай мовай сярод вугорцаў Украіны паводле зьвестак перапісаў[3][4]:

Распаўсюджаньне вугорскае мовы як роднае сярод прадстаўнікоў найбольшых паводле колькасьці народаў Закарпацкае вобласьці паводле перапісу 1989 году.

агульная
колькасьць
колькасьць
вугорскамоўных
частка
вугорскамоўных
вугорцы 155 711 151 384 97,2%
цыганы 12 131 7973 65,7%
італьянцы 49 24 49,0%
славакі 7 329 1 890 25,8%
чэхі 516 82 15,9%
габрэі 2 639 298 11,3%
армяне 439 46 10,5%
палякі 690 39 5,7%
баўгары 290 12 4,1%
летувісы 159 6 3,8%
азэрбайджанцы 577 7 1,2%
немцы 3 478 36 1,0%
беларусы 2 521 15 0,6%
украінцы 976 749 4 605 0,5%
расейцы 49 458 172 0,35%
малдаване 963 3 0,31%
румыны 29 485 73 0,25%
Закарпацкая
вобласьць
1 245 618 166 665 13,4%

Геаграфічная распаўсюджанасьць

рэдагаваць

Ніжэй прыведзеная статыстыка распаўсюджанасьці вугорскае мовы па раёнах і местах абласнога падпарадкаваньня Закарпацкае вобласьці. Указаная дзеля вугорскамоўных ад усяго насельніцтва раёну ці гораду (зьвесткі 2001 году).

Места/раён Вугорская як родная Вугорцы Вугорскамоўныя
/вугорцы
Берагаўскі раён 80,2% 76,1% 105%
Берагава 54,8% 48,1% 114%
Ужгарадзкі раён 36,5% 33,4% 109%
Вінаградаўскі раён 26,3% 26,2% 100%
Мукачаўскі раён 13,8% 12,7% 109%
Мукачава 9,6% 8,5% 113%
Ужгарад 7,0% 6,9% 102%
Хуст 4,3% 5,4% 80%
Хусцкі раён 3,9% 3,9% 99%
Цячаўскі раён 2,8% 2,9% 95%
Рахаўскі раён 2,5% 3,2% 78%
Сваляўскі раён 0,5% 0,7% 71%
Пярэчынскі раён 0,2%
Іршаўскі раён 0,1%
Валавецкі раён 0,1%
Вялікаберазьнянскі раён 0,1%
Міжгорскі раён 0,0%
Вобласьць агулам 12,7% 12,1% 105%

Населеныя пункты Закарпацкае вобласьці, у якіх вугорскую мову ўказалі як родную больш за 50% ад насельніцтва[4]:

Сьпіс
Населены пункт Раён % вугорскамоўных
с. Гетэн Берагаўскі 98,6
с. Малая Добрань Ужгарадзкі 98,5
с. Цісаагтэлек Ужгарадзкі 98,4
с. Бадалава Берагаўскі 98,2
с. Вары Берагаўскі 98,1
с. Галабар Берагаўскі 98,1
с. Папова Берагаўскі 98
с. Дэрцан Мукачаўскі 97,8
с. Вялікая Добрань Ужгарадзкі 97,7
с. Оклі Гедзь Вінаградаўскі 97,7
с. Цісабікень Вінаградаўскі 97,7
с. Чоманін Мукачаўскі 97,7
с. Эсэнь Ужгарадзкі 97,6
с. Сэрнэ Мукачаўскі 97,5
с. Чэтфалва Берагаўскі 97,4
с. Вялікая Паладзь Вінаградаўскі 97,3
с. Форгалань Вінаградаўскі 97,2
с. Малое Папова Берагаўскі 97,1
с. Форнаш Мукачаўскі 97
с. Оклі Вінаградаўскі 96,7
с. Фэртэшолмаш Вінаградаўскі 96,7
с. Рафайнава Берагаўскі 96,4
с. Ботар Вінаградаўскі 96,3
с. Дзюла Вінаградаўскі 96,1
с. Косань Берагаўскі 96,1
с. Пійтэрфолва Вінаградаўскі 96,1
с. Гут Берагаўскі 95,8
с. Цісаашвань Ужгарадзкі 95,7
с. Малая Быйгань Берагаўскі 95,6
с. Чорны Пацік Вінаградаўскі 95,3
с. Шом Берагаўскі 95,2
с. Боржава Берагаўскі 95,1
с. Арасіева Берагаўскі 95,1
с. Солаўка Ужгарадзкі 94,8
с. Запсань Берагаўскі 94,3
с. Гаць Берагаўскі 94,2
с. Вербавец Вінаградаўскі 94,1
с. Малыя Сялменцы Ужгарадзкі 92,5
с. Цісаўйфалу Ужгарадзкі 92,1
с. Вялікія Гееўцы Ужгарадзкі 91,5
с. Янашы Берагаўскі 91,5
с. Малыя Гееўцы Ужгарадзкі 91,2
с. Бэнэ Берагаўскі 90,6
с. Балажар Берагаўскі 90,3
с. Шаланкі Вінаградаўскі 89,6
с. Геча Берагаўскі 88,6
с. Паладзь-Камароўцы Ужгарадзкі 88,3
с. Галач Ужгарадзкі 88
с. Чома Берагаўскі 88
с. Вялікая Быйгань Берагаўскі 87,5
с. Вялікія Берагі Берагаўскі 87,4
с. Астэй Берагаўскі 87,3
с. Кідзёш Берагаўскі 86,9
с. Нэвэтлэнфолу Вінаградаўскі 86,8
с. Баркасава Мукачаўскі 86,6
с. Дыйда Берагаўскі 83,4
с. Карачын Вінаградаўскі 83,3
с. Ційглаш Ужгарадзкі 82,9
с. Мужыева Берагаўскі 82,3
с. Бэрэгуйфалу Берагаўскі 82,2
пгт Вылак Вінаградаўскі 81,5
с. Ратаўцы Ужгарадзкі 80,7
с. Мочала Берагаўскі 80,2
с. Батфа Ужгарадзкі 79,7
с. Горанглаб Берагаўскі 79,1
с. Сюртэ Ужгарадзкі 78,8
с. Батрадзь Берагаўскі 77,2
с. Перахрэсьце Вінаградаўскі 74,2
с. Пала Ужгарадзкі 73
с. Новае Клінава Вінаградаўскі 68,5
с. Новае Сяло Вінаградаўскі 68,5
с. Чэпа Вінаградаўскі 66,9
с. Маціева Вінаградаўскі 66,5
с. Ботфалва Ужгарадзкі 66
пгт Бацёва Берагаўскі 64,6
с. Жняціна Мукачаўскі 63,4
с. Саламонава Ужгарадзкі 59,9
с. Шышлаўцы Ужгарадзкі 59,6
г. Берагава Берагаўская меская рада 55,9
с. Холмцы Ужгарадзкі 51,1
с. Канцова Ужгарадзкі 50,2

Рэгіянальны статус

рэдагаваць

Украіна адносіцца да краінаў, якія ратыфікавалі Эўрапейскую Хартыю рэгіянальных моваў або моваў меншасьці, у 2012 годзе быў зацьверджаны адпаведны закон пра яе дзейнасьць і пералік моваў, якія атрымалі статус рэгіянальнай паводле палажэньняў Хартыі. Вугорская мова стала адной з такіх моваў, у выніку чаго яна набыла рэгіянальны статус у горадзе Берагава, Берагаўскім раёне і Вінаградаўскім раёнах Закарпацкае вобласьці[5][6][7][8].

Адукацыя

рэдагаваць

Адукацыя па-вугорску ў 2008/2009 навучальных гадох[9].

Колькасьць установаў з навучаньнем па-вугорску Адукацыйны працэс па-вугорску, вучняў Вугорская як прадмет Факультатыў або гурток Адсоткавая дзеля адносна агульнае колькасьці вучняў (4 438 383) Адсоткавая дзеля вугорцаў, 2001
66 16407 1337 278 0,41% 0,32%

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць