Волдацішкі

вёска ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Во́лдацішкі[1]вёска ў Беларусі, каля ракі Дзітвы. Уваходзяць у склад Больціскага сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Волдацішкі
лац. Vołdaciški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Вярэнаўскі
Сельсавет: Больціскі
Насельніцтва:
  • 61 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1594
СААТА: 4213806016
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°56′1″ пн. ш. 25°3′52″ у. д. / 53.93361° пн. ш. 25.06444° у. д. / 53.93361; 25.06444Каардынаты: 53°56′1″ пн. ш. 25°3′52″ у. д. / 53.93361° пн. ш. 25.06444° у. д. / 53.93361; 25.06444
Волдацішкі на мапе Беларусі ±
Волдацішкі
Волдацішкі
Волдацішкі
Волдацішкі
Волдацішкі
Волдацішкі

Валдад або Валтат (Waldad, Valtat) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3], а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Гатаўт; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Hathald) — ад гоцкага *haþus[4], германскага hathu 'бой'[5].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[6], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[7]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[8].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 157, 797, 1507.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 70.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 87.
  6. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  7. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.