Велікодная бабка
Веліко́дная ба́бка — сьвяточны пірог з разынкамі і мігдаламі, які падаюць на Вялікдзень.
Велікодная бабка | |
Пасыпаная цукровай пудрай бабка (2013 год) | |
Іншыя назвы | баба |
---|---|
Тып | пірог |
Нацыянальная страва | славянская |
Паходжаньне | |
Рэгіён | Эўропа |
Дата зьяўленьня | XIV стагодзьдзе |
Час прыгатаваньня | 3 гадзіны |
Асноўны складнік | мука |
Распаўсюджаныя складнікі | яйкі, малако, цукар, разынкі, масла, мігдалы, дрожджы |
Падобныя стравы | бабка, куліч, паска |
Гэты салодкі пірог некалькі дзён захоўвае мяккасьць і сьвежасьць. Мела пашырэньне ў Вялікім Княстве Літоўскім прынамсі з XIV стагодзьдзя[1].
Складнікі
рэдагавацьДля прыгатаваньня велікоднай[2] бабкі патрабуюцца: літар мукі, 10 жаўткоў, 5 яек, шклянка малака, 200 грамаў цукру, 130 грамаў разынак бяз костак, паўшклянкі топленага масла, 65 грамаў мігдалаў, 50 грамаў дражджэй і 65 грамаў цукатаў або апэльсінавай цэдры, смажанай у цукры. Таксама выкарыстоўваюць алей і паніровачныя сухары для формы[1].
Прыгатаваньне
рэдагавацьПаўлітра мукі разводзяць шклянкай цёплага малака, зьмяшанага з дражджамі (50 грамаў). Атрыманае перамешваюць і пакідаюць у цёплым месцы, каб расло цеста. Калі цеста ўздымецца, пакрысе даліваюць 10 узьбітых жаўткоў і 5 яек, якія перамешваюць. Затым дасыпаюць рэшту мукі і ўзьбіваюць цеста, пакуль не пачне адставаць ад рук. Пасьля ўсыпаюць 200 грамаў цукру і ўліваюць топленае масла пакаёвай тэмпэратуры. Урэшце ўкідваюць тонка нарэзаныя ўздоўж мігдалы (65 г), разынкі (130 г) і цукаты. Атрыманае разьмешваюць і кладуць у форму, змазаную алеем і абсыпаную сухарамі. Пры гэтым, форму запаўняюць напалову. Калі цеста дадаткова падрасьце, пірог выпякаюць у гарачай печы гадзіну і 15 хвілінаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Кухмістар Верашчака. Паходжаньне бабак у Літве // Ігуменскі тракт. — 17 сьнежня 2013. — № 42 (57).
- ^ Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько. Два правапісныя стандарты // Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя / рэд. Зьміцер Саўка. — Вільня: 2005. — 160 с.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |