Паска
Па́ска (арам. פסחא — Пасха) — сьвяточны дэсэрт з тварагу або мукі, які падаецца на Вялікдзень[1].
Паска | |
Паска зь пісанкаю (2014 год) | |
Іншыя назвы | пасха |
---|---|
Тып | дэсэрт |
Нацыянальная страва | армянская, грузінская, іранская, ірацкая, малдоўская, румынская, славянская, сырыйская, турэцкая |
Паходжаньне | |
Рэгіён | Балканы, Ірак, Іран, Каўказ, Славаччына, Сырыя, Турэччына, Усходняя Эўропа |
Дата зьяўленьня | I стагодзьдзе |
Асноўны складнік | тварог |
Распаўсюджаныя складнікі | масла, разынкі, цукаты, лясныя гарэхі, жаўток |
Падобныя стравы | велікодная бабка, куліч |
Склад
рэдагавацьДля прыгатаваньня тварожнай паскі бяруць: 500 грамаў тлустага тварагу і 200 грамаў цукровай пудры, па 100 грамаў масла, разынак і цукатаў з апэльсінавай скуркі, 80 грамаў лясных арэхаў, 70 грамаў горкага шакаляду, 50 грамаў цукатаў зь вішні, 4 вараныя жаўткі, 4 сталовыя лыжкі рому і ванільную эсэнцыю[2].
Прыгатаваньне
рэдагавацьТварог адціскаюць ад залішняй вільгаці з дапамогай марлі. Разынкі заліваюць кіпнем на 10 хвілінаў, які потым зьліваюць. Гарэхі і цукаты наразаюць дробнымі кавалкамі. Шакаляд цяруць на тарцы. Вараныя жаўткі пераціраюць празь сіта або відэльцам. Разьмякчанае ад цеплыні масла зьмешваюць з цукрам і дадаюць тварагу. Затым дадаюць гарэхі, разынкі, цукаты, шакаляд і жаўткі. Урэшце ў замешаную тварожную масу дадаюць ванільную эсэнцыю і ром. Форму для паскі высьцілаюць марляй, куды выкладаюць тварожную масу. Яе прыціскаюць зьверху грузам і пакідаюць у лядоўні на 12 гадзінаў. Пры гэтым, форму бяз дна ставяць на талерку, куды зьбіраецца сыроватка[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Індэкс куліча // Тэлеканал «Белсат», 26 красавіка 2019 г. Праверана 7 траўня 2021 г.
- ^ а б Вольга Чарнова. Паска з шакалядам і цукатамі да велікоднага стала // Партал «Наша ніва», 20 красавіка 2019 г. Праверана 7 траўня 2021 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |