Валэйкішкі
Валэ́йкішкі[2] — хутар у Беларусі, каля вытоку ракі Кавалёўкі. Уваходзяць у склад Варнянскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Валэйкішкі лац. Vałejkiški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Варнянскі |
Насельніцтва: | 14 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
СААТА: | 4246804044 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′48″ пн. ш. 25°49′50″ у. д. / 54.73° пн. ш. 25.83056° у. д.Каардынаты: 54°43′48″ пн. ш. 25°49′50″ у. д. / 54.73° пн. ш. 25.83056° у. д. |
± Валэйкішкі |
Назва
рэдагавацьВаліка або Валейка (Walica, Waleicho) — імя германскага паходжаньня[3]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Гісторыя
рэдагаваць26 лютага 2013 году хутар перадалі зь ліквідаванага Трокеніцкага ў Варнянскі сельсавет[8].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 18 чалавек
- 2009 год — 14 чалавек[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 80.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1515.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162, 167.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)