Уладзімер

мужчынскае асабовае імя (Владимир)
(Перанакіравана з «Вальдэмар»)

Уладзіме́р (Валадзімер, Вальдымэр, Валдымір) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Waldmer
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wald + Mero
Іншыя формы
Варыянт(ы) Валадзімер, Вальдымэр, Валдымір
Зьвязаныя імёны Meruald
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Уладзімер»

Паходжаньне

рэдагаваць

Валдмер, Валдэмар або Волдымар (Waldmer, Valdemar, Woldimar) і Мервалд (Meruald) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[2], а аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Мервін, Маргела, Нетымер; германскія імёны Mervinus, Mergell, Nitimerus) — ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[3].

Папулярнае тлумачэньне імя Ўладзімер (Уладзімір) даецца ў «Слоўніку асабовых уласных імёнаў», выдадзеным у 2011 годзе: ад славянскіх асноваў з значэньнем 'валодаць' і 'мір'[4]. Нямецка-расейскі філёляг Макс Фасмэр зьвязваў першую частку імя з царкоўнаславянскім владь 'улада', тады як другую частку лічыў роднаснай гоцкаму -mērs ('вялікі'), старажытнагрэцкаму ἐγχεσίμωρος ('славуты кап'ём'), старажытнаірляндзкаму mór, már ('вялікі'). Такім парадам, ён тлумачыў імя Ўладзімер як «вялікі ў сваёй уладзе»[5]. Меркаваньне пра паходжаньне другой часткі імя з германскіх моваў падтрымліваюць мовазнаўцы Андрэй Залізьняк[6], Фёдар Усьпенскі(be) і Ганна Літвіна(ru) ды іншыя[7].

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвяртае ўвагу на тое, што германскі тэрмін wald (-old) адпавядае праславянскаму *voldъ — корань для 'валадарыць, панаваць', тым часам германскае mar, mer і стараславянскае меръ, миръ тлумачацца як 'вялікі, дужы, магутны, моцны, слаўны'. Такім парадкам, імя Ўладзімер значыла «Вялікі ўладай», «Слаўны ўладай»[8].

Скандынаўскія і ісьляндзкія пісьмовыя помнікі пасьлядоўна атаясамліваюць рускае імя Ўладзімер (пачынаючы ад Уладзімера Сьвятаславіча) з германскім імём Вальдэмар (лац. Valdimerus)[9].

У Прусіі бытавала імя Вальдымір: Woldemyr (1400 год)[10].

Германскае імя Woldemer бытавала ў XV ст. у Рызе[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: per Woldemarum filium Algherden (7 лістапада 1367 году)[12]; изгнаша oть себя Псковичи князя Литовского Володимера Торопецкого (Пскоўскі першы летапіс)[13]; князь Тимохвеи Володимеровичь (19 чэрвеня 1473 году)[14]; Mikołaj Włodymier (6 студзеня 1700 году)[15]; Jozefata Woldymer (1814 год)[16].

Носьбіты

рэдагаваць

Валдыміры (Wołdymir) — літоўскі шляхецкі род зь мястэчка Даўгелішкаў[17].

На 1909 год існаваў фальварак Вальдэмарава ў Наваградзкім павеце Менскай губэрні[18].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1105, 1509.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 196.
  5. ^ Владимир // Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch. Т. 1. — М., 2004.
  6. ^ Лекцыя акадэмика РАН і галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытуту славяназнаўства РАН Андрэя Залізьняка «Новгородская Русь по берестяным грамотам. Взгляд из 2012 года)» (гл. 44-ю хвіліну лекцыі, дзе разглядаецца кампанэнт «-мер») Архівавана 13 верасьня 2016 году.
  7. ^ Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени у русских князей в X—XVI вв. Династическая история сквозь призму антропонимики. — М., 2006. С. 60.
  8. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 203—204.
  9. ^ Поппэ А. В. К истории имени Владимир // Труды отдела древнерусской литературы. Т. 61, 2010. С. 278.
  10. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 121.
  11. ^ Siliņa-Piņķe R. Rufnamen in Riga im 15. Jahrhundert: Überlegungen über eine schichtenspezifische Namengebung // Die Stadt und ihre Namen. Bd. 2., 2013. S. 248.
  12. ^ Договор между Тевтонским орденом в Ливонии и ВКЛ о пограничном режиме на реке Двине (1367), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  13. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 177.
  14. ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 420.
  15. ^ Łapiński Ł., Wilczewski W. F. «Komput katolików» parafii żołudzkiej z 1700 roku // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. Nr. 115, 2021. S. 274.
  16. ^ Mielegiany, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  17. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 208.
  18. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 31.

Літаратура

рэдагаваць