Антоні Эразм Валовіч
Антоні Эразм Валовіч (24 верасьня 1711 — 6 ліпеня 1770, Варшава) — дзяржаўны й рэлігійны дзеяч ВКЛ і Польшчы. З роду Валовічаў.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 24 верасьня 1711[1] |
Памёр | 6 ліпеня 1770 (58 гадоў) |
Пахаваны | |
Род | Валовічы |
Бацькі | Адам Валовіч[d] Ядвіга з Кабельскіх[d] |
Дзейнасьць | канонік, каад’ютар, дыяцэзійны біскуп, ардынар, каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Валовіч.
Навучаўся ў Рыме. Высьвячаны на ксяндза 29 красавіка 1739. Канонік ласкі, гнезьненскі, архідыякан жамойцкі, канонік віленскі з 1742, дэкан варшаўскі, пісар ВКЛ у 1744—1748, вялікі сакратар духоўны ВКЛ у 1748—1755, біскуп луцкі й берасьцейскі з 1755, канцлер каралевы. На соймах выступаў супраць дысыдэнтаў.
Літаратура
рэдагаваць- Крыніца: Анатоль Грыцкевіч, «Вялікае Княства Літоўскае»
- ^ Antanas Erazmas Visiginas Valavičius // https://www.vle.lt/straipsnis/antanas-erazmas-visiginas-valavicius/