Вайніліха
Вайні́ліха[1] — хутар у Беларусі, каля вытоку ракі Чапунькі. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Вайніліха лац. Vajnilicha | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Юрацішкаўскі |
Насельніцтва: | 4 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231350 |
СААТА: | 4229857016 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°3′4″ пн. ш. 25°55′4″ у. д. / 54.05111° пн. ш. 25.91778° у. д.Каардынаты: 54°3′4″ пн. ш. 25°55′4″ у. д. / 54.05111° пн. ш. 25.91778° у. д. |
± Вайніліха |
Назва
рэдагавацьВуйнла (Vuinla) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайнейка, Войнар, Войнат; германскія імёны Vunnecho, Wunar, Wonnat) паходзіць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[3].
Гісторыя
рэдагавацьУ 2-й палове XIX ст. засьценак у Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1905 г. 28 жыхароў, 105 дзесяцін зямлі. У 1909 г. 2 двары, 11 жыхароў.
У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 7 двароў, 36 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году засьценак (8 двароў, 63 жыхары) у Юрацішкаўскім сельскім (з 5 сакавіка 1962 году пасялковым) савеце Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 1960 году Івейскага раёнаў. З 1949 году ў калгасе імя К. С. Заслонава. У 1970 г. 29 жыхароў, у саўгасе «Трабы». Потым у складзе калгасу «Чарнэлі».
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 8 чалавек, 3 двары
- 2010 год — 4 чалавекі[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 15, 1973. S. 61 (307).
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.